Паэзія

Кулікоў Ігар. Свамова. Вершы
6.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Кулікоў Ігар. Свамова

У кнізе сабраныя вершы, напісаныя ў 2011—2013 гадах. Кніга таксама ўключае два пераклады са старажытных моваў і слоўнік словаў, якія могуць падацца чытачу незразумелымі. “Свамова” — гэта не ўласная мова аўтара, а новае бачаньне беларускай мовы, якое сягае сваімі каранямі ў індаеўрапейскае мінулае і ідэал якога — чысціня.

Ліпай Алесь. Абдымкі
11.20 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Ліпай Алесь. Абдымкі

“Абдымкі” — гэта своеасаблівае шасьцікніжжа, утворанае паэтычнымі разьдзеламі, кожны зь якіх мае сваю скразную тэму, сваю стылістыку і сваю назву.

Маркес Габрыель Гарсія. Каханне падчас халеры
18.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Маркес Габрыель Гарсія. Каханне падчас халеры

Прыгажуня Фэрміна Даса адмовілася выйсці замуж за Флярэнтына Арысу, якога кахала. І пабралася шлюбам з іншым. Флярэнтына ж не траціў надзеі некалі падзяліць з каханай шчасце сумеснага жыцця. Праз пяцьдзясят тры гады, сем месяцаў і адзінаццаць дзён яго мара здзейснілася.

Мартысевіч Марыя. Амбасада
6.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Мартысевіч Марыя. Амбасада

У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы “Сястра Зоя і Канец Свету” і новую драматычную паэму “Амбасада”.

Мартысевіч Марыя. Сарматыя
8.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мартысевіч Марыя. Сарматыя

У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо “Сарматыя” — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў III–IV ст. н. э…

28 траўня 2019 году кніга атрымала прэмію "Кніга году" за 2018 год.

Мінкін Алег. Мяне тут не было…
11.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мінкін Алег. Мяне тут не было…

Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.

Мурзёнак Пётра. Колеры
8.30 р.
0

Мурзёнак Пётра. Колеры

Пётра Мурзёнак вядомы найперш як палымяны публіцыст і захоплены гісторык. Новая кніга адкрывае нам Мурзёнка-паэта.

Ніл Гілевіч. Замова ад страху
4.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Ніл Гілевіч. Замова ад страху

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара
не ўваходзілі.

Някляеў Уладзімір. Толькі вершы
7.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Някляеў Уладзімір. Толькі вершы

Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх вершах Уладзімір Някляеў, як заўсёды ў новых творах, нечаканы нават для даўніх прыхільнікаў ягонай творчасці.

Пасвятоўска Галіна. Ідалапаклонніца
4.80 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Пасвятоўска Галіна. Ідалапаклонніца

Упершыню ўвазе беларускага чытача прадстаўленыя вершы знанай і папулярнай польскай паэткі XX стагоддзя Галіны Пасвятоўскай. Яе непаўторная, глыбока інтымная і кранальная лірыка не пакіне абыякавымі аматараў прыгожага пісьменства.