Паэзія

Генадзь Бураўкін. Лісты да запатрабавання
7.60 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання

Гэтую кнігу паэзіі Генадзь Бураўкін напісаў ужо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы “Узнясенне” і “Развітанне”, прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Бураўкін Генадзь. Нагаварыцца з зоркамі
5.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Бураўкін Генадзь. Нагаварыцца з зоркамі

У кнігу паэта Генадзя Бураўкіна, аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў славутага “філалагічнага пакалення”, увайшлі выбраныя вершы апошняга часу — 2010—2013 гадоў, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Галавіна Ганна. Летняя азбука
4.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Галавіна Ганна. Летняя азбука

Кнiга адрасаваная дзеткам дашкольнага i малодшага школьнага ўзросту. Яна дапамагае вывучыць лiтары беларускага алфавiта, а таксама назвы садавiны, гароднiны i кветак. Невялiкiя вершы лёгка запамiнаюцца. Дарослыя могуць iх чытаць маленькiм у дарозе, перад сном, падчас сняданку на свежым паветры i проста калi заўгодна.

Гапеева Вольга. Метад муаравых крэсак
1.90 р.
3.666665
Сярэдняя: 3.7 (усяго галасоў 3)

ა Гапеева Вольга. Метад муаравых крэсак

Кніга паэзіі ўвабрала ў сябе найлепшыя вершы былых гадоў і новыя творы вядомай паэткі. Аматары сучаснай паэзіі абавязкова штосьці знойдуць для сябе ў паэтычным свеце Вольгі Гапеевай. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Гілевіч Ніл. Выбраныя творы
2.80 р.
3.666665
Сярэдняя: 3.7 (усяго галасоў 3)

ა Гілевіч Ніл. Выбраныя творы

Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў – вершы, паэмы, раман у вершах "Родныя дзеці", празаічная аповесць "Перажыўшы вайну", эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Гінько Алена. Я думала душой...
4.20 р.
0

ა Гінько Алена. Я думала душой...

У новую кнігу інтымнай лірыкі Алены Гінько ўвайшлі вершы, якія ацэніць і палюбіць беларускі чытач за кранальную шчырасць і адкрытасць пачуццяў. “Такія радкі запамінаюцца, іх хочацца занатоўваць, чытаць не толькі самому сабе, — іншым аматарам паэзіі таксама”, — сцвярджае ў прадмове да зборніка паэт Леанід Дранько-Майсюк.

Дранько-Майсюк Леанід. Кніга для спадарыні Эл
3.29 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Дранько-Майсюк Леанід. Кніга для спадарыні Эл

Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны, і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбны, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці… Наклад кнігі цалкам прададзены.

Дэбіш Анатоль. Зірні ў люстэрка
4.30 р.
0

ა Дэбіш Анатоль. Зірні ў люстэрка

У кнігу паэта Анатоля Дэбіша ўвайшлі напісаныя на працягу амаль дваццаці апошніх гадоў выбраныя вершы і драматычная паэма “Уваскрасенне Іуды”, у якіх аўтар віртуозна спалучае старадаўняе фальклорнае хараство з пластыкай сучаснага паэтычнага пісьма.

Дэбіш Васіль. Чуйнар. Вершы
5.80 р.
0

ა Дэбіш Васіль. Чуйнар

У кнігу ўвайшлі некалькі сотняў аўтарскіх вершаў на тэму філасофіі жыцця, нацыянальнай ідэнтычнасці, кахання, беларускіх святаў і традыцый. Выданне складаецца з пяці раздзелаў, у кожным з якіх можна знайсці ўзоры філасофскай, пейзажнай, любоўнай, грамадзянскай лірыкі. Аўтар аддае перавагу класічнаму рыфмаванаму вершу, а завяршаецца новы зборнік “жвірынкамі” — паэтычнымі мініяцюрамі.

Ермаловіч Мікола. Выбранае
3.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

ა Ермаловіч Мікола. Выбранае

У кнігу вядомага беларускага гісторыка і пісьменніка Міколы Ермаловіча (1921—2000) увайшла найбольш грунтоўная даследчая праца “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”, а таксама публіцыстычныя і літаратурна-мастацкія творы, эпісталярная спадчына. Наклад кнігі цалкам прададзены.