Пераклады

Дзеяслоў 95 (4’18)
6.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Дзеяслоў 95 (4’18)

Аўтары нумару: Валянцін Акудовіч, Вольга Бабкова, Алена Брава, Язэп Драздовіч, Сяргей Кавалёў, Уладзімір Сцяпан, Вітаўт Чаропка і іншыя.

Дзеяслоў 96 (5’18)
6.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Дзеяслоў 96 (5’18)

Аўтары нумару: Сяргей Астрэйка, Мікола Гіль, Сяргей Дубавец, Янка Запруднік, Ігар Запрудскі, Людміла Рублеўская, Арцюр Рэмбо ды іншыя.

Дзеяслоў 97 (6’18)
6.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Дзеяслоў 97 (6’18)

Аўтары нумару: Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Аляксандр Ірванец, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Хадановіч ды іншыя.

Дзеяслоў 98 (1’19)
6.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Дзеяслоў 98 (1’19)

Аўтары нумару: Вольга Бабкова, Томас Вянцлава, Вольга Гронская, О. Генры, Анхела Эспінова Руіс, Рыгор Сітніца, Віктар Ярац ды іншыя.

Дзеяслоў 99 (2’19)
6.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Дзеяслоў 99 (2’19)

Аўтары нумару: Ігар Бабкоў, Зінаіда Бандарэнка, Мікола Гіль, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Маякоўскі, Людміла Рублеўская, Ігар Сідарук ды іншыя.

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года
6.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года

У кнізе польскага гісторыка Пятра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаныя аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактычных прыёмаў вядзення бою. 

Дэкарт Рэнэ. Развагі аб метадзе, як правільна накіроўваць свой розум і шукаць пр
4.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Дэкарт Рэнэ. Развагі аб метадзе, як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках

Рэнэ Дэкарт (1596—1650) — выбітны французскі матэматык, фізік, фізіёлаг і філосаф, заснавальнік новай школы еўрапейскай філасофіі, якая паводле лацінізаванай формы ягонага прозвішча (Cartesius) стала вядомай як картэзіянства. Праца "Развагі аб метадзе" — першы філасофскі твор на французскай мове.

Жадан Сяргій. Інтэрнат
23.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Жадан Сяргій. Інтэрнат

Студзень 2015-га. Данбас. Паша, настаўнік адной са школ, назірае, як лінія фронту няўхільна набліжаецца да яго дому. Так сталася, што ён вымушаны перасекчы гэтую лінію. Каб потым вярнуцца назад. І для гэтага яму трэба па меншай меры вызначыцца, на якім баку знаходзіцца ягоны дом…

Найлепшая кніга 24-га Форуму Выдаўцоў у Львове ў намінацыі “Сучасная украінская проза” (2017).

Івашчанка Анатоль. Хай так
6.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 4)

Івашчанка Анатоль. Хай так

У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.

Ісігура Кадзуа. Не адпускай мяне
24.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Ісігура Кадзуа. Не адпускай мяне

“Не адпускай мяне” — раман вядомага брытанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2017 года Кадзуа Ісігура. Паводле версіі аўтарытэтнага часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.