Пераклады

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам
7.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам

У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў. У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох -- ад старажытнасці (Катул, Гарацый) да сучаснасці (Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан). Класіка сусветнай і еўрапейскай літаратуры ва ўспрыманні аднаго з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, безумоўна, зацікавіць нават самага патрабавальнага чытача.

Чарнышэвіч Фларыян. Надбярэзінцы
14.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Чарнышэвіч Фларыян. Надбярэзінцы

“Надбярэзінцы” — самы вядомы твор Фларыяна Чарнышэвіча, польскага пісьменніка, які паходзіў з тэрыторыі сённяшняй Беларусі і з 1924 года жыў у Аргентыне. Гэтая авантурна-меладраматычная эпапея, напісаная на аўтабіяграфічным матэрыяле, апавядае пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911—1920 гадах. Яе першае выданне ў 1942 годзе прайшло незаўважна, па-новаму было адкрыта польскімі інтэлектуаламі ў 1950-я гады, атрымаўшы надзвычай ухвальныя водгукі за рэалістычнасць і маштабнасць твору.

Шабовіч Святаслаў. З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў
8.30 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Шабовіч Святаслаў. З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў

Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.

Брыгіта Шэр. Пакатун і Паляжун
19.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Брыгіта Шэр. Пакатун і Паляжун

Пакатун і Паляжун — дзве казачныя істоты, якія хоць і не падобныя да людзей, але дзейнічаюць і адчуваюць, як мы з вамі. Характары ў іх вельмі розныя: Пакатун — энергічны, рызыкоўны, на месцы яму ніяк не сядзіцца, а вось Паляжун — стрыманы, памяркоўны, часам трохі баязлівы. Як у любых адносінах, у іх бываюць і імгненні пяшчоты, і супольныя гульні, і адкрыцці, але не абыходзіцца і без сварак, непаразуменняў ці раздражнення. У канцы яны наогул збіраюцца развітацца назаўжды, але ці змогуць?

Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавядання
7.80 р.
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 3)

ა Вусцішны пакой

Зборнік “Вусцішны пакой” змяшчае творы самых розных аўтараў з розных краінаў і эпох, аб’яднаныя агульнай атмасферай таямніцы, якая застаецца нават тады, калі акторы здымаюць маскі, а таксідэрміст тлумачыць усе тонкасці свайго майстэрства. Жанравая разнастайнасць твораў — ад класічнага гатычнага апавядання Мантэгю Родса Джэймса да мадэрнісцкай навелы Марыю ды Са-Карнэйру і казкі Баляслава Лесьмяна — сведчыць пра нязменную цікавасць пісьменнікаў і чытачоў да загадкавых з’яваў прыроды і цёмных бакоў чалавечай натуры. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Гамсун Кнут. Голад
15.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

ა Гамсун Кнут. Голад

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859—1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы: “Голад” — гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. "Пан" — лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. “Вікторыя” — праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць...

Гаўф Вільгельм. Казкі
12.90 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Гаўф Вільгельм. Казкі

Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў. Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 i 1828 гады, прычым першы з альманахаў быў перакладзены для гэтага зборніка цалкам. Большасць змешчаных у кнізе перакладаў друкуецца ўпершыню. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Дойл Артур Конан. Прыгоды Шэрлака Холмса
14.50 р.
4.6
Сярэдняя: 4.6 (усяго галасоў 5)

ა Дойл Артур Конан. Прыгоды Шэрлака Холмса

“Прыгоды Шэрлака Холмса” — першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, “Скандал у Багеміі” ці “Стракатая стужка”, што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання
14.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Злачынства, сэр!

Зборнік дэтэктыўнага апавядання “Злачынства, сэр!” змяшчае як творы класікаў жанру, так і пародыі. Амаль усе апавяданні ў зборніку друкуюцца ўпершыню. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Кавалёў Сяргей. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу
2.50 р.
0

ა Кавалёў Сяргей. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу

Манаграфія ёсць панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Наклад кнігі цалкам прададзены.