Прыгодніцкая літаратура

ARCHE Пачатак. 2015. № 1—2
11.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ARCHE Пачатак. 2015. № 1—2

Нумар адчыняецца яго цэнтральнай публікацыяй ‒ перакладам на беларускую мову сусветна вядомага рамана Дэна Браўна “Код да Вінчы”.

Ахроменка Уладзіслаў. Музы і свінні
7.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Ахроменка Уладзіслаў. Музы і свінні

27 гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі. “Дзед Талаш, Дзмітрый Шастаковіч, Кім Ір Сэн, Уладзімір Мулявін, Жак-Іў Кусто, а таксама акцёры, рэжысёры, музыкі, мастакі, мянты, цэнзары і камітэтчыкі, імёны каторых так і не захаваліся для нашай мастацкай спадчыны”, — пералічвае герояў кнігі Ахроменка.

Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня
9.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 7)

Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня

Ян Баршчэўскі (1794 (?)— 1851) — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Галоўны ягоны твор — "Шляхціц Завальня", дзе ўпершыню шырока выкарыстоўваюцца беларускія казкі і паданні, дзе ў кожным слове "чуваць беларуса". Кнігу Я. Баршчэўскага часта параўноўваюць з сусветна вядомым эпасам "Тысяча і адна ноч".

Бычкоўскі Алесь. Анамалія
6.60 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Бычкоўскі Алесь. Анамалія

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты.

Бюргер Готфрыд Аўгуст, Распэ Рудольф Эрых. Неверагодныя падарожжы сушай і морам,
6.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бюргер Готфрыд Аўгуст, Распэ Рудольф Эрых. Неверагодныя падарожжы сушай і морам, ваенныя паходы і вясёлыя прыгоды барона фон Мюнхгаўзэна…

Кніга ўлучае пераклад “Прыгодаў барона Мюнхгаўзэна”, зроблены паводле класічнай нямецкай версіі твора — другога нямецкага выдання Г. А. Бюргера 1788 года на аснове пятага ангельскага выдання Р. Э. Распэ. Упершыню на беларускай мове друкуецца поўная версія кнігі, прызначаная не для дзяцей, а для дарослых.

Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам
3.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Дайнека Леанід. Назаві сына Канстанцінам

У новым рамане аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV—XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.

Дойл Артур Конан. Прыгоды Шэрлака Холмса
8.40 р.
4.6
Сярэдняя: 4.6 (усяго галасоў 5)

Дойл Артур Конан. Прыгоды Шэрлака Холмса

“Прыгоды Шэрлака Холмса” — першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, “Скандал у Багеміі” ці “Стракатая стужка”, што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся.

Дыкенс Чарльз. Олівер Твіст
5.10 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Дыкенс Чарльз. Олівер Твіст

“Олівер Твіст” (1838) — гісторыя хлопчыка-сіраты, які трапіў у бедныя кварталы Лондана. Ён сустракае на сваім шляху подласць і высакароднасць, злодзеяў і людзей прыстойных. Бязлітасны лёс адступае перад ягоным шчырым імкненнем жыць сумленна. На старонках рамана адлюстроўваецца жыццё Брытаніі ХІХ стагоддзя – ва ўсім яго харастве і разнастайнасці...

Дэфо Даніэль. Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
6.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Дэфо Даніэль. Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Знакаміты раман англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо (каля 1660—1731) пра марахода, які дваццаць восем гадоў пражыў на самоце на ненаселенай выспе ля ўзбярэжжа Амерыкі, выкінуты на бераг падчас караблекрушэння, у якім загінулі ўсе, апрача яго.

Карлюкевіч Алесь. Крыніца паноў Ельскіх
6.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Карлюкевіч Алесь. Крыніца паноў Ельскіх

Галоўны герой казкі— вандроўнік яшчэ той: і з паштовымі маркамі выпраўляецца ў вялікую дарогу, і роднымі сцежкамі ходзіць. “Крыніца паноў Ельскіх” — пачатак аповесці-казкі пра падарожжы беларускага школьніка і па прасторах роднай краіны, і па ўсім свеце. Як працяг з’явяцца цікавыя кнігі “Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала” і “Падарожжа паштовай маркі”.