Публіцыстыка

Абламейка Сяргей. Настальгія
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Абламейка Сяргей. Настальгія

Падарожжы амалоджваюць душу, робяць больш пільным позірк, думку, больш вострымі розум і пачуцьці. Падарожжы дапамагаюць нам вяртацца да саміх сябе. Мы жывем у дынамічным сьвеце, дзе безьліч людзей перасоўваюцца ў прасторы. Але меншасьць падарожнічае, гэта вандроўнікі зь вялікай літары. Да такіх вандроўнікаў належыць Сяргей Абламейка.

Адважны Вінцук. Выбраныя творы
3.77 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 4)

ა Адважны Вінцук. Выбраныя творы

Кнігу склалі найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890―1978), што ўвайшоў у беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны.

Булгарын Фадзей. Выбранае
1.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

ა Булгарын Фадзей. Выбранае

Фадзей Булгарын (1789—1859) — беларус, які стаў вядомым расійскім пісьменнікам, журналістам, выдаўцом першай прыватнай грамадска-палітычнай штодзённай газеты ў Расіі. Да нядаўняга часу яго творчасць не вывучалася, нягледзячы на тое, што без яго нельга ўявіць сабе біяграфіі А. Пушкіна, А. Грыбаедава, А. Міцкевіча. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Бураўкін Генадзь. Выбраныя творы
2.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Бураўкін Генадзь. Выбраныя творы

У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго найлепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955 – 2000 гадоў. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Гарэцкі Максім. Выбраныя творы
4.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

ა Гарэцкі Максім. Выбраныя творы

Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893—1938) склалі найлепшыя ягоныя апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Гарэцкі Радзім. Жыццёвы меланж
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Гарэцкі Радзім. Жыццёвы меланж

Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў ды блізкіх людзей, успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі й дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.

Гілевіч Ніл. Выбраныя творы
2.80 р.
3.666665
Сярэдняя: 3.7 (усяго галасоў 3)

ა Гілевіч Ніл. Выбраныя творы

Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў – вершы, паэмы, раман у вершах "Родныя дзеці", празаічная аповесць "Перажыўшы вайну", эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Ермаловіч Мікола. Выбранае
3.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

ა Ермаловіч Мікола. Выбранае

У кнігу вядомага беларускага гісторыка і пісьменніка Міколы Ермаловіча (1921—2000) увайшла найбольш грунтоўная даследчая праца “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”, а таксама публіцыстычныя і літаратурна-мастацкія творы, эпісталярная спадчына. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця
1.53 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця

У новую кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасць і гэтага зборніка, і усёй творчасці Віктара Казько.

Каржанеўская Галіна. Што варта радасці і слёз…
3.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Каржанеўская Галіна. Што варта радасці і слёз…

У кнізе адлюстраваныя два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы, калі яна вучылася, а пасля жыла і настаўнічала ў Лагойскім раёне — у вёсцы Янушкавічы і мястэчку Плешчаніцы.