Публіцыстыка

Квяткоўскі Севярын. Як стаць беларусам. Сто гісторый
6.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Квяткоўскі Севярын. Як стаць беларусам. Сто гісторый

“Як стаць беларусам. Сто гісторый” — зборнік маналогаў людзей, якія разважаюць пра ператварэнні свайго ўнутранага свету. Пра тыя шляхі, якія прывялі іх да ўсведамлення важнасці беларускасці: ведання гісторыі, культуры, беларускай мовы. Кніга сталася вынікам аўтарскіх праектаў Севярына Квяткоўскага “Як я стаў беларусам” і “Быць беларусам”, рэалізаваных на сайтах Budzma.org i Tut.by.

Кобец Рыгор. Выбраныя творы
2.80 р.
0

ა Кобец Рыгор. Выбраныя творы

Рыгор Кобец (1900 – 1990) – таленавіты беларускі драматург, першы прафесійны кінасцэнарыст Беларусі, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і кіно. У 1935 г. атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі за вялікі ўнёсак у станаўленне і развіццё беларускай кінематаграфіі. Удзельнічаў у Першай сусветнай і Грамадзянскай войнах, прайшоў праз пекла ГУЛАГа. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.
32.00 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

ა Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.

Кніга прысвечаная малавядомым старонкам гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час. У савецкія гады мінулае заходнебеларускіх тэрыторый вывучалася досыць аднабакова, а шмат якія гістарычныя сюжэты заставаліся па-за ўвага. даследчыкаў. 3 цягам часу гісторыя гэтых тэрыторый ператварылася ў “Атлантыду”, пра якую сучаснае беларускае грамадства амаль нічога не ведае. Гэтая кніга і звяртае ўвагу чытача на невядомыя аспекты мінуўшчыны Заходняй Беларусі ў 1920—1940-я гады. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Мурзёнак Пётр. Адвечныя плыні
6.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Мурзёнак Пётр. Адвечныя плыні

У кнігу увайшлі творы Пятра Мурзёнка, якія раней друкаваліся ў альманаху “Беларус”, а таксама неапублікаваныя творы і нататкі аўтара пра жыццё ў Канадзе. Гэта кніга — своеасаблівы працяг творчасці аўтара, які пачаўся выхадам кнігі ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой” у 2008 годзе. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы
2.80 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы

Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі найлепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Расстраляная літаратура
2.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Расстраляная літаратура

Творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / Уклад. Л. Савік, М. Скоблы, К. Цвіркі; Прадм. А. Сідарэвіча; Камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 696 с. + [8] с.: іл. — (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

Сваяк Казімір. Выбраныя творы
3.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Сваяк Казімір. Выбраныя творы

У кнізе ўпершыню максімальна поўна сабрана творчая спадчына беларускага каталіцкага святара Кастуся Стэповіча, вядомага як выдатны беларускі паэт Казімір Сваяк (1890–1926). Наклад кнігі цалкам прададзены.

Тэксты #4. 2013
8.40 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Тэксты. #4. 2013

Аўтары нумару: Зміцер Вішнёў, Вадзім Месяц, Ілля Сін, Сяргей Сыс, Кастусь Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Рышард Капусцінскі, Моніка Рынк, Сяргей Жадан, Ірына Шаўлякова, Віктар Жыбуль, Юр Пацюпа, Лада Алейнік, Сяргей Кавалёў, Марыя Дуброўская, Джэці, Аляксей Харужка, Кацярына Шчасная, Алена Лернова, Георгій Барташ, Der Skeptiker.

Тэксты. #5. 2014
4.90 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Тэксты. #5. 2014

Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы.

Федарэнка Андрэй. Сечка
6.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Федарэнка Андрэй. Сечка

Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…”