Ігнацюк Алена. Будзе ўсё наадварот
5.10 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

ა Ігнацюк Алена. Будзе ўсё наадварот

У вершах новай кнігі Алены Ігнацюк рэальнасць трапляе ў свет фантазіі лірычнай гераіні і набывае адваротны змест, нечаканыя формы. Для філасофскага асэнсавання быцця, для пошукаў ідэальнага хараства, для размовы з паэзіяй паэтка абрала імпрэсіяністычную манеру пісьма, асацыятыўную вобразнасць і галоўнае — шчырасць.

Кавалёў Сяргей. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу
2.50 р.
0

ა Кавалёў Сяргей. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу

Манаграфія ёсць панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Казакоў Валерый. Абібокі
4.10 р.
3
Сярэдняя: 3 (1 голас )

ა Казакоў Валерый. Абібокі

У беларускай мове гэтае слова — “абібок” — і азначае: гультай, сузіральнік. Мне здаецца, як бы актыўна ні жыў чалавек, ён усё адно застаецца абібокам свайго жыцця, яму заўсёды ёсць што сказаць, без надрыву, без прыспеху, сказаць як убачылася, як падумалася. Галоўнае — не прамінуць гэтага шчаслівага часу…

Казакоў Валерый. Выбраныя творы
9.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Казакоў Валерый. Выбраныя творы

У аднатомнік выбраных твораў Валерыя Казакова (нар. 1952), беларускага пісьменніка, які жыве ў Расіі, увайшлі раманы “Цень Гобліна” і “Халоп Яснавяльможнага Дэмакрата”, а таксама апавяданні, запісы, эсэ. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця
1.53 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця

У новую кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасць і гэтага зборніка, і усёй творчасці Віктара Казько.

Казько Віктар. Час збіраць косці
7.50 р.
4.166665
Сярэдняя: 4.2 (усяго галасоў 6)

ა Казько Віктар. Час збіраць косці

Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і разваг. За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015Наклад кнігі цалкам прададзены.

Казько Віктар. Час збіраць косці
7.50 р.
4.166665
Сярэдняя: 4.2 (усяго галасоў 6)

ა Казько Віктар. Час збіраць косці

Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і разваг. За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015Наклад кнігі цалкам прададзены.

Канановіч Ігар. Астэроід
3.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Канановіч Ігар. Астэроід

У дэбютным зборніку “Астэроід” увазе чытача прапаноўваюцца выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах “Мір, падобны да раю”, “На арбіце тваёй”, “Бог ёсць зіма” змешчаныя вершы ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што гартуецца ў пакутах, спасцігаючы вечныя ісціны: паклікання, кахання і зямнога прызначэння чалавека. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Каржанеўская Галіна. Што варта радасці і слёз…
3.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Каржанеўская Галіна. Што варта радасці і слёз…

У кнізе адлюстраваныя два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы, калі яна вучылася, а пасля жыла і настаўнічала ў Лагойскім раёне — у вёсцы Янушкавічы і мястэчку Плешчаніцы.

Каско Алесь. Межавыя знакі
4.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Каско Алесь. Межавыя знакі

У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.