Брыль Антон Францішак. Ян Ялмужна
3.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Брыль Антон Францішак. Ян Ялмужна

Пан Ольбрахт Гаштаўт — гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Булгарын Фадзей. Выбранае
1.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

ა Булгарын Фадзей. Выбранае

Фадзей Булгарын (1789—1859) — беларус, які стаў вядомым расійскім пісьменнікам, журналістам, выдаўцом першай прыватнай грамадска-палітычнай штодзённай газеты ў Расіі. Да нядаўняга часу яго творчасць не вывучалася, нягледзячы на тое, што без яго нельга ўявіць сабе біяграфіі А. Пушкіна, А. Грыбаедава, А. Міцкевіча. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Нільсан Ульф, Эрыксан Эва. Найлепшы спявак у свеце
6.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

ა Нільсан Ульф, Эрыксан Эва. Найлепшы спявак у свеце

Гэта гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс. Яна апісаная з лагодным гумарам, і тыя, хто пазнае сябе ў героі, гэта ацэняць і змогуць па-іншаму паглядзець на свае праблемы, якія цалкам могуць аказацца ўяўнымі. А гумар у такім выпадку можа быць найлепшай дапамогай. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Падарунак на Каляды
6.30 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Падарунак на Каляды

У кнігу ўвайшлі калядныя творы аўтараў з розных краін — Вялікабрытаніі, Польшчы, Германіі, Швецыі, Даніі, ЗША, Партугаліі, Анголы, Бразіліі. Тут ёсць і класічныя ўзоры жанру, такія, як “Калядны харал” Чарлза Дыкенса ці “Дары мудрацоў” О. Генры, і сучасныя апавяданні, дзеянне якіх адбываецца ў калядны і навагодні час. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Пятровіч Барыс. Піліпікі
0.82 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Пятровіч Барыс. Піліпікі

У гэтую кнігу ўвайшлі "Піліпікі" — карацелькі, напісаныя Барысам Пятровічам "сто гадоў таму", — як першая спроба прышчапіць Хармса на беларускую мову... Для шырокага кола чытачоў — у аўтобусах, тралейбусах, метро, цягніках і іншых сродках баўленьня часу між працай і домам. Наклад кнігі цалкам прададзены.