Фальклёр

CD Pawa. NIKO_S feat Testamentum Terrae
2.50 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

CD Pawa. NIKO_S feat Testamentum Terrae

Першы альбом утрымлівае сучасныя апрацоўкі васьмі кампазіцый з альбома гурта Testamentum Terrae “Англеза”. Мелодыі выкананыя ў арганічным яднанні гучання этнічных беларускіх і сучасных электронных інструментаў.

CD Джамбібум. Жавароначкі
2.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD Джамбібум. Жавароначкі

Дэбютны дыск ад аднаго з самых цікавых фолк-праектаў апошніх год. "Джамбібум" робіць стаўку на натуральнасьць гучаньня ды наўмысна абыходзіць увагаю здабыткі іншых прадстаўнікоў беларускага фолк-мадэрну.

CD Крамбамбуля. Драбадзі-драбада
2.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

CD Крамбамбуля. Драбадзі-драбада

Лявон Вольскі і кампанія прэзэнтуюць доўгачаканы альбом «Драбадзі-драбада» — віртуальнае падарожжа па розных эўрапейскіх краінах: славянскіх (Польшча, Славаччына, Харватыя) і ня вельмі (Нямеччына, Швэцыя, Францыя, Італія…). Слухаеш песьні — і нібыта тэлепартуесься на зялёныя ірляндзкія пагоркі ці то апынаесься ў белакаменным харвацкім прыморскім мястэчку.

CD Рада. Гара
2.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD Рада. Гара

У альбом гурта традыцыйнага мужчынскага сьпеву "Рада" ўвайшлі чумацкія, любоўныя, салдацкія, рэкруцкія і іншыя песьні, запісаныя на Палесьсі — пераважна на Століншчыне і Тураўшчыне.

CD Троіца. Зімачка
2.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

CD Троіца. Зімачка

Кірчук, Дзьмітрыеў і Паўлоўскі стварылі на варшаўскай студыі музычны цуд у выглядзе свайго шостага нумарнога дыска "Зімачка". Гэта фактычна першы беларускі 3D-альбом, толькі што замест адмысловых акуляраў тут спатрэбяцца навушнікі, каб улавіць усе нюансы гучаньня гэтых чароўных песень.

CD Чумакоў Алесь і гурт Ceilidh Ceol. Сыны старадаўняй Літвы
2.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

CD Чумакоў Алесь і гурт Ceilidh Ceol. Сыны старадаўняй Літвы

Ceilidh Ceol (Кейлі кёл) — гурт з Менску, які аўтэнтычна грае традыцыйную ірландскую музыку. Дзякуючы ягонай дапамозе была запісаная праграма ірландскіх песняў па-беларуску. Пераклады адаптаваныя да нашых рэаліяў. Ірландскія гістарычныя падзеі, імёны герояў і месцы бітваў былі наўмысна замененыя на беларускія адпаведнікі. Пачуўшы жывыя песні тых часоў, можна ўявіць, чым жылі і аб чым марылі нашыя продкі. Стагоддзе таму, у час нараджэння беларускай дзяржавы, спяваліся песні, якія пакуль што не дайшлі да нашых душ.