Рок і альтэрнатыва

CD POMIDOR/OFF. Патас/попс/прапаганда
2.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD POMIDOR/OFF. Патас / попс / прапаганда

Гэты альбом каманды Аляксандра Памідорава, выдадзены празь неверагодна вялікі перапынак у дзевяць гадоў пасьля дэбютніка. Частка песень зь яго па меры напісаньня расьцягвалася па рок-складанках, частка вядомая з рэдкіх выступаў гурта, а частка во-во зьявілася. Дыск запісаны ў выміральным на сёньня жанры шчырага і бескампраміснага беларускага року (Сяргей Будкін)

CD Re1ikt. Рэкі прабілі лёд
4.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD Re1ikt. Рэкі прабілі лёд

Гурт Re1ikt канчаткова завязаў з пост-гранджам ды сышоў у экспэрымэнты з гукам, стылем і словам. Цяпер яны выглядаюць зусім не наіўнымі альтэрнатыўнікамі з падлеткавымі графаманскімі тэкстамі, а суворымі дасьведчанымі музыкамі, якія адчуваюць сілы, каб сказаць сваё важкае слова ў беларускай музыцы. Самі "рэліктаўцы" прэтэндуюць на тое, каб іх праца звалася першым пост-мэтал-альбомам у нашай музыцы. І небеспадстаўна.

CD Глюкі. Humanoid?..
6.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

CD Глюкі. Humanoid?..

“Humanoid?..” — альбом музычнага рок-гурта з Магілёва “Глюкі”, выдадзены ў 2005 годзе.

CD Крамбамбуля. Драбадзі-драбада
2.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

CD Крамбамбуля. Драбадзі-драбада

Лявон Вольскі і кампанія прэзэнтуюць доўгачаканы альбом «Драбадзі-драбада» — віртуальнае падарожжа па розных эўрапейскіх краінах: славянскіх (Польшча, Славаччына, Харватыя) і ня вельмі (Нямеччына, Швэцыя, Францыя, Італія…). Слухаеш песьні — і нібыта тэлепартуесься на зялёныя ірляндзкія пагоркі ці то апынаесься ў белакаменным харвацкім прыморскім мястэчку.

CD Прэм’ер Тузін 2011. Шосты
2.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 4)

CD Прэм’ер Тузін 2011. Шосты

Альбом найлепшых беларускамоўных песень 2010 — пачатку 2011 году ў версіі наведнікаў інтэрнэт-парталу "Тузін гітоў"

CD Троіца. Зімачка
2.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

CD Троіца. Зімачка

Кірчук, Дзьмітрыеў і Паўлоўскі стварылі на варшаўскай студыі музычны цуд у выглядзе свайго шостага нумарнога дыска "Зімачка". Гэта фактычна першы беларускі 3D-альбом, толькі што замест адмысловых акуляраў тут спатрэбяцца навушнікі, каб улавіць усе нюансы гучаньня гэтых чароўных песень.

CD У нескладовае. У нескладовае
2.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

CD У нескладовае. У нескладовае

"У нескладовае" — гэта праект Рамана Арлова (экс-гітарыста гурта "J:Mopc") і музыкі Вадзіма Марголіна, у межах якога працуюць беларускія зоркі. Цяпер удзел бяруць Алег Хаменка (лідэр гурта "Палац"), Віктар Рудэнка (саліст Dali), Ганна Хітрык (акторка, вакалістка гурта "Сундук"), Аляксандар Памідораў, Аляксей Хлястоў, Руся, Уладзімір Пугач, самі Раман Арлоў ды Вадзім Марголін ды іншыя.