CD Беланогая Таццяна. Матылёк
9.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD Беланогая Таццяна. Матылёк

Альбом “Матылёк” — плён шматгадовай працы Таццяны Беланогай, які з поўным правам можна назваць унікальным: пад дызайнерскай вокладкай змяшчаюцца музыка, высокая паэзія і фотаздымкі з архіва Яўгеніі Янішчыц, якую называюць “палескай ластаўкай”.

CD Вайцюшкевіч Зміцер і WZ-orkiestra. Варанок
2.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

CD Вайцюшкевіч Зміцер і WZ-orkiestra. Варанок

Альбом у шансон-стылістыцы на вершы Генадзя Бураўкіна.

CD Вожык. У віры падзей
2.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

CD Вожык. У віры падзей

Дэбютны альбом рэпэра, які быў нарабіў лякальнага шуму ў сеціве сваім лагодным хіп-хопам на любоўную і патрыятычную тэматыку. Трохі няўпэўненая чытка рэпэра зь Сянна стала яго адметнасьцю. Вожык прамаўляе cлоўцы зь ляноткаю, але з душою. “Я быў, ёсьць і застануся дваравым артыстам”, — разьняволена чытае ён разам з Зэманам, яўнай і непрызнанай зоркай беларускага хіп-хопу.

CD Глюкі. Humanoid?..
6.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

CD Глюкі. Humanoid?..

“Humanoid?..” — альбом музычнага рок-гурта з Магілёва “Глюкі”, выдадзены ў 2005 годзе.

CD Джамбібум. Жавароначкі
2.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD Джамбібум. Жавароначкі

Дэбютны дыск ад аднаго з самых цікавых фолк-праектаў апошніх год. "Джамбібум" робіць стаўку на натуральнасьць гучаньня ды наўмысна абыходзіць увагаю здабыткі іншых прадстаўнікоў беларускага фолк-мадэрну.

2.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

CD Жалуды. Складанка беларускага хіп-хопу 2013

Гульцы на полі беларускамоўнай рэп-культуры існуюць па-за прасторай СМІ пад выдуманымі імёнамі і паводле канцэпцыі творчасьці ды праз уменьне трымацца асабняком ад навакольных зьяваў нагадваюць бардаў. Канцэртаў тутэйшыя рэперы не даюць, публікі сталай не маюць, вірусных ролікаў не здымаюць, мэрча не выпускаюць, але пры гэтым маюць што сказаць.

CD Жбанаў Аляксей. Песні для мамы
2.50 р.
0

CD Жбанаў Аляксей. Песні для мамы

Гэтая кружэлка — падарунак аўтару ад сяброў і прыхільнікаў творчасці. У дэбютным альбоме Аляксея Жбанава сабраныя песні, напісаныя ў Менску і Маскве ў 1997—2009 гадах.

CD Кальмары. Пад піва
2.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

CD Кальмары. Пад піва

Дэбютны альбом праекту, заснаванага ўдзельнікамі каманды “:B:N:”. У адрозненьне ад легенды бярозаўскага року, тут вызнаецца іншая ідэалёгія, а самі музыкі памяняліся ролямі. Пяюцца не суворыя рок-песьні пра сэнс жыцьця, а нязмушаныя іранічныя папеўкі пад акардэон, трубу ды гітарку, якія слухаць рэкамэндуецца якраз пад піва.

CD КАМОЦКІ Алесь. 9
2.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

CD КАМОЦКІ Алесь. 9

"9" — першы альбом уласнага новага матэрыялу Камоцкага з часоў дыска "Дах" (2006). Музычны лейтматыў новай працы Алеся — лагодная і сонечная боса-нова, дзякуючы якой творы вядомага паэта і барда заззялі новымі колерамі.

CD Крамбамбуля. Драбадзі-драбада
2.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

CD Крамбамбуля. Драбадзі-драбада

Лявон Вольскі і кампанія прэзэнтуюць доўгачаканы альбом «Драбадзі-драбада» — віртуальнае падарожжа па розных эўрапейскіх краінах: славянскіх (Польшча, Славаччына, Харватыя) і ня вельмі (Нямеччына, Швэцыя, Францыя, Італія…). Слухаеш песьні — і нібыта тэлепартуесься на зялёныя ірляндзкія пагоркі ці то апынаесься ў белакаменным харвацкім прыморскім мястэчку.