CD Музы Нясвіжа
6.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD Музы Нясвіжа

На дыску сабраная толькі маленькая частка музычнага багацця, якое адкрыў свету фестываль “Музы Нясвіжа” за дзесяцігоддзе існавання. Гэта творы Мацея і Соф'і Радзівілаў; Яна Давіда Голанда, нямецкага кампазітара; рамантычныя фантазіі Напалеона Орды і яго сучасніка Станіслава Манюшкі; музыка Міхаіла Клеафаса Агінскага і Восіпа Казлоўскага; твор “беларускага Паганіні”, кампазітара і скрыпача Міхала Ельскага.

CD Прэм’ер Тузін 2011. Шосты
2.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 4)

CD Прэм’ер Тузін 2011. Шосты

Альбом найлепшых беларускамоўных песень 2010 — пачатку 2011 году ў версіі наведнікаў інтэрнэт-парталу "Тузін гітоў"

CD Рада. Гара
2.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

CD Рада. Гара

У альбом гурта традыцыйнага мужчынскага сьпеву "Рада" ўвайшлі чумацкія, любоўныя, салдацкія, рэкруцкія і іншыя песьні, запісаныя на Палесьсі — пераважна на Століншчыне і Тураўшчыне.

CD Троіца. Зімачка
2.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

CD Троіца. Зімачка

Кірчук, Дзьмітрыеў і Паўлоўскі стварылі на варшаўскай студыі музычны цуд у выглядзе свайго шостага нумарнога дыска "Зімачка". Гэта фактычна першы беларускі 3D-альбом, толькі што замест адмысловых акуляраў тут спатрэбяцца навушнікі, каб улавіць усе нюансы гучаньня гэтых чароўных песень.

CD У нескладовае. У нескладовае
2.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

CD У нескладовае. У нескладовае

"У нескладовае" — гэта праект Рамана Арлова (экс-гітарыста гурта "J:Mopc") і музыкі Вадзіма Марголіна, у межах якога працуюць беларускія зоркі. Цяпер удзел бяруць Алег Хаменка (лідэр гурта "Палац"), Віктар Рудэнка (саліст Dali), Ганна Хітрык (акторка, вакалістка гурта "Сундук"), Аляксандар Памідораў, Аляксей Хлястоў, Руся, Уладзімір Пугач, самі Раман Арлоў ды Вадзім Марголін ды іншыя.

CD Чумакоў Алесь і гурт Ceilidh Ceol. Сыны старадаўняй Літвы
2.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

CD Чумакоў Алесь і гурт Ceilidh Ceol. Сыны старадаўняй Літвы

Ceilidh Ceol (Кейлі кёл) — гурт з Менску, які аўтэнтычна грае традыцыйную ірландскую музыку. Дзякуючы ягонай дапамозе была запісаная праграма ірландскіх песняў па-беларуску. Пераклады адаптаваныя да нашых рэаліяў. Ірландскія гістарычныя падзеі, імёны герояў і месцы бітваў былі наўмысна замененыя на беларускія адпаведнікі. Пачуўшы жывыя песні тых часоў, можна ўявіць, чым жылі і аб чым марылі нашыя продкі. Стагоддзе таму, у час нараджэння беларускай дзяржавы, спяваліся песні, якія пакуль што не дайшлі да нашых душ.