Галіяфы

Кудласевіч Анатоль. Трынаццаць дзён
16.80 р.
0

Кудласевіч Анатоль. Трынаццаць дзён

Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні.Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцяў і пракавечных ісцінаў, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма.

Кухарэвіч Сьвятлана, Алесь Папоў. Шчыра, Ня шчыра
1.35 р.
0

Кухарэвіч Сьвятлана, Алесь Папоў. Шчыра, Ня шчыра

Насамрэч гэта не паэзія. Гэта нават не проза. "Шчыра, Ня шчыра" – гэта крок беларускай літаратуры ў дваццаць першае стагодзьдзе.

Лукашук Аляксандар. Вяртанне нацыяналіста
28.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Лукашук Аляксандар. Вяртанне нацыяналіста

Пад гэтай вокладкай — падарожжы ў 20-е стагоддзе не гісторыка, а літаратара, для якога іронія дакументаў ёсць такой самай рэальнасцю, як даты судоў і расстрэлаў, а паэзія архіваў цікавіць не менш, чым дасканаласць фактаў. Аўтар сцвярджае, што дакументальная проза мае справу з пустатой як матэрыялам і лініяй гарызонту як задачай.

Лукашук Аляксандар. Дзясяты паверх
21.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Лукашук Аляксандар. Дзясяты паверх

Кнігу склалі мастацкія ўспаміны, недакументальныя эсэ, літаратурныя сны і вершы на замежнай мове.

Льюіс Клайв Стэйплз. Лісты Круцяля
13.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Льюіс Клайв Стэйплз. Лісты Круцяля

У аповесці Клайва Стэйплза Льюіса (1898—1963) “Лісты Круцяля” (1941) стары дасведчаны д’ябал Круцель, які займае важную пасаду ў бюракратычным апараце пекла, дае парады свайму пляменніку, спакусніку-пачаткоўцу Чарнобліку, як найбольш эфектыўна схіляць людзей да зла, каб зрабіць іх пажывай для пекла. Разглядаючы ў парадаксальным святле — з гледзішча д’ябла — самыя розныя сферы чалавечага жыцця (каханне, сяброўства, дачыненні бацькоў і дзяцей, страхі, амбіцыі, духоўныя пошукі, палітычныя перакананні, гастранамічныя звычкі і г. д.), Льюіс змог дасягнуць таго, чаго раней не ўдавалася нікому: прымусіў нячыстую сілу папрацаваць на ніве апалогіі хрысціянства.

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.: паміж Варшавай і Маск
33.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.: паміж Варшавай і Масквой

Гэтае выданне з’яўляецца лагічным працягам дзвюх папярэдніх кніг Ігара Мельнікава “Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.” (2014) і “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.”  (2015). Гісторыя заходніх абласцей нашай краіны ў міжваеннае дваццацігоддзе сёння выклікае вялікую цікавасць ў беларускім грамадстве. Звязана гэта з тым, што доўгі час гэтая тэма даследавалася ў Беларусі пад значным уплывам савецкіх ідэалагічных клішэ і штампаў. Такі падыход не спрыяў аб’ектыўнаму даследаванню дадзенай праблематыкі ў айчыннай гістарыяграфіі, а звычайныя жыхары краіны проста не ведалі гістарычную праўду пра жыццё сваіх продкаў у 1920—1940 гады.

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.
32.00 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.

Кніга прысвечаная малавядомым старонкам гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час. У савецкія гады мінулае заходнебеларускіх тэрыторый вывучалася досыць аднабакова, а шмат якія гістарычныя сюжэты заставаліся па-за ўвага. даследчыкаў. 3 цягам часу гісторыя гэтых тэрыторый ператварылася ў “Атлантыду”, пра якую сучаснае беларускае грамадства амаль нічога не ведае. Гэтая кніга і звяртае ўвагу чытача на невядомыя аспекты мінуўшчыны Заходняй Беларусі ў 1920—1940-я гады.

Мельнікаў Ігар. Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.
33.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мельнікаў Ігар. Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.

У кнізе аналізуюцца малавядомыя факты гісторыі савецка-польскага памежжа ў раёне Заслаўя ў 1921—1941 гг. Вялікая ўвага надаецца гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час, працэсу стварэння савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай пад Мінскам, падзеям уз’яднання заходнебеларускага рэгіёна з БССР у верасні 1939 года, а таксама гераічнай абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года.

Микульчик Елена. Лучшие блюда белорусской кухни
31.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Микульчик Елена. Лучшие блюда белорусской кухни

Это издание станет замечательным подарком не только для тех, кто хочет познакомиться с белорусской кухней и научиться готовить, но и для желающих приятно провести время с книгой в руках. Вы сможете узнать: историю происхождения блюд, что ели простые крестьяне, а что подавали на стол вельможам. Вы познакомитесь с жизнью белорусов через кулинарию. Вы сможете попробовать на вкус саму историю!

Мінскевіч Серж. Сад Замкнёных Гор
4.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мінскевіч Серж. Сад Замкнёных Гор

Раман "Сад Гамкнёных Гор", які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак: квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі "Забаўкі для малодшых", у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. Аповесць "Гіперновы рабінзон" па-новаму раскрывае вядомую з часоў Даніэля Дэфо тэму. Апавяданні схіляюцца да сайнс-фікшн навэлаў з даволі нечаканымі развязкамі.