Галіяфы

Нілава Таццяна. Готыка тонкіх падманаў
5.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Нілава Таццяна. Готыка тонкіх падманаў

Кніга Таццяна Нілавай не пакідае чытача на раздарожжы абыякавасці. Са словаў крытыка Ірыны Шаўляковай, лірычная гераіня паэткі грае ў “тонкія падманы” (ці з імі — як з пацеркамі) у дэкарацыях хутчэй позняй (“палымянай”), чым ранняй готыкі.

Паграноўскі Мікалай. Інтэрпрэтацыі
3.49 р.
0

Паграноўскі Мікалай. Інтэрпрэтацыі

Мастацтвазнаўца па сутнасці — інтэрпрэтатар, "перакладчык" твораў выяўленчага мастацтва. Візуальную мову ён ператлумачвае на мову вербальную і пры гэтым дадае ўласныя разважанні наконт пэўнага твора альбо перыяду творчай біяграфіі. Каб зразумець, наколькі Мікалаю Паграноўскаму тое ўдалося, трэба, як мінімум, прачытаць гэтую кнігу.

Палачанcкі Аляксей. Мой цвік
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Палачанcкі Аляксей. Мой цвік

Кніга Аляксея Палачанскага “Мой цвік” — прыклад маладой беларускай прозы, дзе ўздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны ісвет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў. Насычанасць тэкстаў разважаннямі і сканцэнтраванасць на ўнутраных спробах зразумець сябе ў гэтым свеце ствараюць атмасферу адчужанасці і разгубленасці, што набліжае дэбютную кнігу А. Палачанскага да такіх кірункаў літаратуры, як экзістэнцыялізм і экспрэсіянізм. За гэтаю кнігу аўтар уганараваны прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2015 год.

Пляскач Сяргей. Шоу працягваецца!
14.00 р.
0

Пляскач Сяргей. Шоу працягваецца!

Аповесць пра прыгоды беспрацоўнага настаўніка Мірановіча ў межах адной беларускай правінцыі.

Родзін Алесь. Жывапіс 1975—2008 = Rodin Ales. Painting 1975—2008
4.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Родзін Алесь. Жывапіс 1975—2008 = Rodin Ales. Painting 1975—2008

Мастацтва Алеся Родзіна – з’ява зусім нечаканая для беларускага жывапісу з яго ідэалагічнымі табу і агульнапрынятымі нормамі. Ён пачаў выказваць свае неардынарныя погляды на свет з першых выставачных праектаў 1970-х гг. Яго працы не сустрэлі паразумення. Падаваліся празмерна складанымі, неадназначнымі. У той час Беларусь была цалкам ізаляваная ад еўрапейскіх мастацкіх навацыяў, а тым больш ад амерыканскага поп-артычнага і канцэптуальнага трыумфу. Рэтрарэалізм быў падаўляльным метадам эстэтычнага бачання свету. Мастак інтуітыўна адчуваў, што трэба пераадольваць гэты штучны бар’ер, і знайшоў для гэтага свой асабісты творчы метад: “нон-стоп-панарама”, што адпавядае назве адной з яго вялікіх карцін.

Самойлік Томаш. Бортнік Ігнат і скарб пушчы
16.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Самойлік Томаш. Бортнік Ігнат і скарб пушчы

У глыбіні старадаўняй пушчы бортнік Ігнат даглядае пчол, якія жывуць у борцях, як рабілі яго прадзеды. Хоць Ігнат жыве ў свеце па-за часам, бег гісторыі не запавольваецца. Haд пушчай збіраюцца цёмныя хмары, а спакойнае жыццё ў згодзе са старадаўнімі звычаямі знаходзіцца пад пагрозай.

Санаценка Анатоль. Вяртанне на Радзіму
7.70 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Санаценка Анатоль. Вяртанне на Радзіму

Анатоль Санаценка — паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. Выдаў пяць кніг вершаў па-руску. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера”. Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку. У 41 год стаў пісаць па-беларуску.

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны

Бадай што, пасля таго, як скончу выступаць, ці ў выніку якога няшчаснага выпадку, траўмы мне давядзецца застацца сам-насам з цяжкасцямі, і, магчыма, нікому з тых, хто цяпер апякае мяне, мае праблемы не вельмі будуць патрэбныя. Але брамнік, як я даўно зразумеў, часам адзінокі. Нават — заўсёды самотны. Бо ён вартаўнік, і на ім адным адказнасць за тую браму, якую ён сцеражэ. Неістотна — якую..

Станкевіч Юры. П’яўка
8.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Станкевіч Юры. П’яўка

Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі.

Станкевіч Юры. Паўночны вецер для спелых пладоў
26.90 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Станкевіч Юры. Паўночны вецер для спелых пладоў

Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.