Галіяфы

Федарэнка Андрэй. Сечка
6.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Федарэнка Андрэй. Сечка

Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…”

Цімафеева Юлія. Кніга памылак. Вершы і пераклады
11.30 р.
0

Цімафеева Юля. Кніга памылак

У дэбютную кнігу Юлі Цімафеевай увайшлі арыгінальныя вершы аўтаркі і зробленыя ёй пераклады замежнай паэзіі, пераважна англамоўнай (Ў. Ўітмэн, С. Крэйн, Э. Лоўэл, Ў. К. Ўільямс, С. Плат, Ч. Букоўскі і інш.).

Чубат Аляксей. Гліняны чалавек
1.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Чубат Аляксей. Гліняны чалавек

Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя ня толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, вэрлібры). Пры скрайняй арганічнасьці яны, за асобным выключэньнем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрам, якія і вызначаюць месца паэта ў наш складаны тэхнагенны час.

Шунейка Яўген. Праспект Незалежнасці
3.49 р.
0

Шунейка Яўген. Праспект Незалежнасці

 

У зборнік увайшлі артыкулы, напісаныя ў перыяд 1990—2000 гг. У кніжцы аўтар даследуе сучасныя тэндэнцыі ў еўрапейскім мастацтве.

Ываноў Віктар. Асарці
2.19 р.
0

Ываноў Віктар. Асарці

У зборнік "Асарці" ўвайшоў шэраг паэтычных, празаічных і драматычных твораў Віктара Ыванова, напісаных у 1999 – 2006 гг., у тым ліку літаратурна-крытычная аповесьць "Кутузаў" і першы ў славянскай паэзіі цыкл аўтамабільных санэтаў "Аўтамабілі СССР". Кніга зьмяшчае розныя па сваім патасе, паэтыцы і мастацкай вартасьці творы, чым і тлумачыцца выбар назвы.

Южык Міхась. Сузор’е вокнаў
2.69 р.
0

Южык Міхась. Сузор’е вокнаў

Кніга “Сузор’е вокнаў” — спроба аўтара ў жанры лірычнай паэзіі, яго светапогляд, выяўлены ў вершах, напісаных цягам апошніх гадоў. У зборніку таксама друкуюцца пераклады твораў Эдгара По (“Крумкач”), Івана Буніна і Барыса Пастарнака.

Ясмінска Надзея. Сем ружаў
19.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Ясмінска Надзея. Сем ружаў

Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды. Маляўнічы зборнік завабіць юных чытачоў у свет класічнай казкі, дзе дабро перамагае, а мара ўвасабляецца ў рэальнасць.