Кнігазбор

Пятровіч Барыс. Пуціна
4.10 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Пятровіч Барыс. Пуціна

У кнігу ўвайшлі напісаныя на сумежжы тысячагоддзяў аповесці Барыса Пятровіча “Стах” і “Пуціна”, у якіх яскрава спалучыліся рысы рысы экзістэнцыялізму, класічнага пісьма і стылёвага авангардызму.

Роўда Марыя. Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
6.10 р.
4.2
Сярэдняя: 4.2 (усяго галасоў 5)

Роўда Марыя. Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

Кніга ўяўляе з сябе зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая Беларусь. Ці знаходзяць героі ў сярэднім веку тое, што шукалі ў маладосці, якую яны стварылі будучыню, з самаіроніяй, сумам і любоўю распавядаецца аўтарам у творах новага тысячагоддзя.

Рублеўская Людміла. З'яўленне Інфанты
3.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Рублеўская Людміла. З'яўленне Інфанты

Новы зборнік Людмілы Рублеўскай — гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-“дакументы” пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную… I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія.

Русецкая Наталля. Каштаны ў кішэнях
5.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Русецкая Наталля. Каштаны ў кішэнях

Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў.
Самойла Уладзімір. Выбранае
11.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Самойла Уладзімір. Выбранае

Гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я. Купалы, К. Сваяка, Н. Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920—1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філасофскія эсэ, у тым ліку найбольш важнае “Гэтым пераможаш!”, некаторыя лісты Уладзіміра Самойлы, публікацыі, прысвечаныя яго біяграфіі і творчасці, ды інтэрвʼю з сынам дзеяча.

Саўка Зьміцер. Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы
16.20 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Саўка Зьміцер. Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы

Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.

Сачанка Барыс. Пад сузор’ем сярпа і молата
11.70 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Сачанка Барыс. Пад сузор’ем сярпа і молата

У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Барыса Сачанкі (1936—1995) увайшлі аповесці, апавяданні, запісы розных гадоў, напісаныя і складзеныя аўтарам у кнігу ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. На жаль, пры жыцці Барыса Сачанкі гэтая кніга не выйшла...

Скобла Міхась. Камізэлька для месяца
8.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Скобла Міхась. Камізэлька для месяца

Гэтая кніга — і пэўнае падсумаванне, і працяг шляху паэта, які запомніўся чытачам адметнай вобразнасцю, яскрава-нацыянальнай метафорыкай, пазбаўленай мудрагельства філасафічнасцю. “Паэтычнае мысленне Міхася Скоблы цэласнае, у ім не разарваныя зямля і неба, жыццё і смерць, карані і вецце; там усё жывое, і ўсё — адно ў адным” (У. Някляеў). Асобны раздзел склалі пераклады з польскай, украінскай і літоўскай паэзіі.

Скобла Міхась. Саркафагі страху
10.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Скобла Міхась. Саркафагі страху

Кніга Міхася Скоблы — сплаў асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. “Прознае” — гэта і палемічнае эсэ, і блог-даследаванне, і водгук на цікавае выданне. “Гуслям, княжа, не пішуць законаў” —гэты радок Янкі Купалы мог бы стаць эпіграфам да большасці тэкстаў, чые героі словам і чынам разбуралі здаўна прысутныя ў нашай культурнай прасторы “саркафагі страху”.

Снарская Іна. Вогнепаклонніца
6.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Снарская Іна. Вогнепаклонніца

“Вогнепаклонніца” — восьмая кніга паэткі, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-ўкраінскім бязмежжы. Гэта кніга пра любоў, любоў маладую і сталую — да свайго карэння, роднай зямлі, дарагіх людзей і ўсяго жывога.