Кнігазбор

Ясмінска Надзея, Дубовік Кацярына. Чаму Меша не мае хаты
15.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Ясмінска Надзея, Дубовік Кацярына. Чаму Меша не мае хаты

Хто ж такі Меша? Яго можна назваць беларускім бабайкам, бо некалі мамы і бабулі палохалі ім непаслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў і, галоўнае, чаму Меша пакінуў сваю цёплую печку і цяпер не мае хаты? Маленькія і дарослыя слухачы могуць пра ўсё даведацца з казачнай гісторыі, якую раскажа і пакажа Надзея Ясмінска.

Адважны Вінцук. Выбраныя творы
3.77 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 4)

ა Адважны Вінцук. Выбраныя творы

Кнігу склалі найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890―1978), што ўвайшоў у беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны.

Арлоў Уладзімер. Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань
5.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Арлоў Уладзімер. Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань

Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Аўсяннікава Тамара. Скрыжалі
3.50 р.
0

ა Аўсяннікава Тамара. Скрыжалі

Кніга выбраных вершаў Тамары Аўсяннікавай складаецца з трох раздзелаў: “Родныя вобразы”, “У квецені вясны”, “Зямное кола”. Аўтарка ўзнаўляе ў памяці дарагія сэрцу імёны і вобразы, па-філасофску асэнсоўвае зямное жыццё.

Барысік Таццяна. Жанчына і леапард
3.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Барысік Таццяна. Жанчына і леапард

Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі “Жанчына і леапард” — непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць — уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы. За гэтую кнігу аўтарка атрымала 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015Наклад кнігі цалкам прададзены.

Брило Сабина. Это буквы
7.10 р.
3.666665
Сярэдняя: 3.7 (усяго галасоў 3)

ა Брило Сабина. Это буквы

Сабина Брило — один из наиболее ярких авторов поэтического андеграунда здесь и сейчас. Трудно сказать, как работают эти несложные, на первый взгляд, тексты, но эффект, который они производят, удивителен. Погрузившись в этот язык, сложно выйти сухим, — но было бы странно, если бы читатель ставил перед собой такую задачу.

Брусевіч Анатоль. Апошні дзень. Вершы
3.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Брусевіч Анатоль. Апошні дзень

Кніга “Апошні дзень” ужо адной сваёй назвай здольная выклікаць змрочныя асацыяцыі. Аднак вершы, змешчаныя тут, поўняцца не толькі цемрай трывогі, але і святлом надзеі. Яны балансуюць на хісткай мяжы — паміж напаўразбуранай традыцыяй і нечым невядомым. Невядомае заўсёды пужае, фарбуючы светаадчуванне ў чорныя і шэрыя колеры, прымушае бегчы без аглядкі. Традыцыя дазваляе спыніцца, азірнуцца і паслухаць галасы мінулага… Наклад кнігі цалкам прададзены.

Брыль Антон Францішак. Ян Ялмужна
3.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Брыль Антон Францішак. Ян Ялмужна

Пан Ольбрахт Гаштаўт — гаспадар Геранёнскага замка, магутны ваяр, важны ўраднік і найвялікшы ў краі аматар паданняў аб няўпомных часах. Пакоі Гаштаўта размаляваныя дзіўнымі фрэскамі, вакол яго двароў стаяць старажытныя лясы, а ў лясах і на ўзлесках чыняцца небывалыя справы. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Булгарын Фадзей. Выбранае
1.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

ა Булгарын Фадзей. Выбранае

Фадзей Булгарын (1789—1859) — беларус, які стаў вядомым расійскім пісьменнікам, журналістам, выдаўцом першай прыватнай грамадска-палітычнай штодзённай газеты ў Расіі. Да нядаўняга часу яго творчасць не вывучалася, нягледзячы на тое, што без яго нельга ўявіць сабе біяграфіі А. Пушкіна, А. Грыбаедава, А. Міцкевіча. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Бураўкін Генадзь. Выбраныя творы
2.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Бураўкін Генадзь. Выбраныя творы

У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго найлепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955 – 2000 гадоў. Наклад кнігі цалкам прададзены.