Кнігазбор

Кудравец Анатоль. Зязюля пракукуе заўтра…
5.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Кудравец Анатоль. Зязюля пракукуе заўтра…

У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Лундберг Сара. Віта Белая Крэска
7.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Лундберг Сара. Віта Белая Крэска

“Віта Белая Крэска” — кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг, аздобленая цікавымі выразнымі малюнкамі. Гэта гісторыя дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Як дапамагчы хлопчыку перайсці дарогу, калі раз’юшаныя машыны нават не думаюць спыняцца? Віта ведае — намаляваць пешаходны пераход! Наклад кнігі цалкам прададзены.

Ляхновіч Павел. Зялёны дуб
2.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Ляхновіч Павел. Зялёны дуб

У зборніку Паўла Ляхновіча сабраныя розныя па жанры творы, у аснову якіх пакладзены багаты жыццёвы досвед аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і ваенна-марскія мініяцюры-навелы. Сур’ёзныя драматычныя тэксты тут суседнічаюць з прыгодамі і гумарам. Менавіта яскравы гумар таленавітага расказчыка стаў той “разынкай”, з-за якой чытачы і слухачы аповедаў “дзядзькі Паўла” назаўжды сталіся закаханымі ў творчасць гэтага суровага і адначасова лірычнага паляўнічага на музаў… Наклад кнігі цалкам прададзены.

Ляшкевіч Ірына. Вас я чакала
6.40 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Ляшкевіч Ірына. Вас я чакала

Кніга паэзіі Ірыны Ляшкевіч “Вас я чакала” — гэта шчырая размова з чытачом аб тым, чым поўніцца сучаснае вясковае жыццё жанчыны-творцы. У зборнік увайшлі як новыя вершы, напісаныя за апошнія гады, так і выбранае з першага зборніка паэзіі “Сувой”. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Маракоў Леанід. Непамяркоўныя
4.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Маракоў Леанід. Непамяркоўныя

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе “Непамяркоўныя”, па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаныя яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню... Наклад кнігі цалкам прададзены.

Марціновіч Віктар. Мова. Раман
6.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 3)

ა Марціновіч Віктар. Мова

Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Марціновіч Віктар. Ноч (цвёрдая вокладка)
22.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Марціновіч Віктар. Ноч (цвёрдая вокладка)

Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Мельнічук Іван. Добрыя падказкі
5.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

ა Мельнічук Іван. Добрыя падказкі

Разнастайныя жыццёвыя гісторыі, роздум аб пачутым і ўбачаным, сустрэчы з незвычайнымі людзьмі і абставінамі — усё, што складае змест гэтай кнігі, адрасаванае дзецям школьнага ўзросту. Кніга вучыць школьнікаў быць не толькі кемлівымі, але і працалюбівымі, добрымі, спагадлівымі, любіць сваю краіну, яе прыроду, жывёльны свет. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Мурзёнак Пётр. Адвечныя плыні
6.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Мурзёнак Пётр. Адвечныя плыні

У кнігу увайшлі творы Пятра Мурзёнка, якія раней друкаваліся ў альманаху “Беларус”, а таксама неапублікаваныя творы і нататкі аўтара пра жыццё ў Канадзе. Гэта кніга — своеасаблівы працяг творчасці аўтара, які пачаўся выхадам кнігі ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой” у 2008 годзе. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Нільсан Ульф, Эрыксан Эва. Найлепшы спявак у свеце
6.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

ა Нільсан Ульф, Эрыксан Эва. Найлепшы спявак у свеце

Гэта гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс. Яна апісаная з лагодным гумарам, і тыя, хто пазнае сябе ў героі, гэта ацэняць і змогуць па-іншаму паглядзець на свае праблемы, якія цалкам могуць аказацца ўяўнымі. А гумар у такім выпадку можа быць найлепшай дапамогай. Наклад кнігі цалкам прададзены.