Кнігазбор

Пакахай мяне, калі ласка…
3.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

ა Пакахай мяне, калі ласка…

Гэтую кнігу "Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменьніка" склалі сучасныя жаночыя апавяданні. Большасьць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў", большасьць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія ня маюць пакуль сваёй першай кнігі... Наклад кнігі цалкам прададзены.

Півавар Мікалай. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст.
3.39 р.
0

ა Півавар Мікалай. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст.

Гэтая кніга — працяг выдадзенага ў 2006 г. даведніка "Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны XVI ст. — 1944 г.". Утрымлівае інфармацыю пра больш за 570 асоб: краязнаўцаў-аматараў, музейных работнікаў, архівістаў, бібліятэкараў, журналістаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і працаўнікоў дзяржаўных устаноў, арганізацый, якія даследуюць гісторыю і культуру Віцебшчыны ў адміністрацыйных межах сучаснай Віцебскай вобласці. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Плотка Алесь. Байсан
13.50 р.
0

ა Плотка Алесь. Байсан

Алесь Плотка — аўтар. Нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне за саветамі. Байсан — альтэр-эга. Увасабленне беларусаў версіі 2.0. Вершніца — муза. Застанецца на вокладках кніг пасля смерці аўтара. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Пятровіч Барыс. Спакушэнне
6.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

ა Пятровіч Барыс. Спакушэнне

У зборнік увайшлі выбраныя апавяданні Барыса Пятровіча (Сачанкі), якія друкаваліся ў кнігах “Ловы”, “Сон між пачвар”, “Фрэскі”, “Шчасьце БЫЦЬ…”, а таксама напісаныя ў апошні час. Героі твораў балансуюць на мяжы явы і сну, адчаю і надзеі, мінулага і будучыні, хаосу і гармоніі, кахання і… Наклад кнігі цалкам прададзены.

Пятровіч Барыс. Спачатку была цемра
6.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

ა Пятровіч Барыс. Спачатку была цемра

Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Наклад кнігі цалкам прададзены.

Расстраляная літаратура
2.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Расстраляная літаратура

Творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / Уклад. Л. Савік, М. Скоблы, К. Цвіркі; Прадм. А. Сідарэвіча; Камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 696 с. + [8] с.: іл. — (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула
6.31 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

ა Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула

Два раманы Людмілы Рублеўскай: “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Рудак Антон. Верхні горад
3.10 р.
0

ა Рудак Антон. Верхні горад

Дэбютны зборнік выйшаў у серыі “Пункт адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Кнігу склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. “Верхні горад” — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Сасноўскі Зміцер. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўска
1.96 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ა Сасноўскі Зміцер. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

У кнізе аўтарам разглядаюцца розныя праявы музычнага жыцця рыцараў: сігнальная музыка, баявая духоўная музыка, паходныя капэлы, парадныя вайсковыя аркестры, а таксама рыцарскі эпас, духоўная і свецкая рыцарская паэзія. Наклад кнігі цалкам прададзены.

Сваяк Казімір. Выбраныя творы
3.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Сваяк Казімір. Выбраныя творы

У кнізе ўпершыню максімальна поўна сабрана творчая спадчына беларускага каталіцкага святара Кастуся Стэповіча, вядомага як выдатны беларускі паэт Казімір Сваяк (1890–1926). Наклад кнігі цалкам прададзены.