Кнігазбор

Мурзёнак Пётра П. Шляхі да беларускай нацыі
16.30 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мурзёнак Пётра П. Шляхі да беларускай нацыі

У кнізе разглядаюцца праблемы развіцця беларускай нацыі, датычныя да тэарэтычных асноў будаўніцтва беларускай дзяржавы, стратэгіі развіцця беларускай нацыі, ментальнасці беларусаў, узаемаадносін нацыі і свабоды, царквы і нацыі, абгрунтоўваецца існаванне ўсходнеславянскай беларуска-ўкраінскай цывілізацыі і іншае. Кніга складаецца з тэматычных артыкулаў, апублікаваных аўтарам за апошнія тры гады ў часопісе “Культура, Нацыя”.

Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства
2.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства

Казка Стасі Наркевіч аздобленая ілюстрацыямі мастачкі Алены Сянько будзе і захапляльным чытвом пра прыгоды пра прыгоды Васілька і зачараваную прынцэсу, і забаўкай-маляванкай.

Несцярэнка Юры. Звычайны шоу-бізнес
4.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Несцярэнка Юры. Звычайны шоу-бізнес

Гэта першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі, якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі — рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.

Новы замак. Альманах. 2012
9.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Новы замак. Альманах. 2012

У першым выпуску літаратурнага альманаха “Новы Замак” Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў надрукаваныя творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі.

Нурдквіст Cвэн. Калядная каша
14.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Нурдквіст Cвэн. Калядная каша

У Беларусі на зімовыя святы — Каляды і Новы год — да дзетак звычайна прыходзіць Святы Мікалай ці Дзед Мароз. Яны прыходзяць уначы, калі ўсе дзеткі спяць, з мяхамі, поўнымі падарункаў ды цукерак. У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўдныя і не. Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку...

Нурдквіст Cвэн. Пэтсан сумуе
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 6)

Нурдквіст Cвэн. Пэтсан сумуе

У кнізе “Пэтсан сумуе” аповед будзе пра “агульную млявасць і абыякавасць да жыцця” дзядулі Пэтсана, на якога раптам звалілася восеньская хандра, і пра тое, як маленькі Фіндус ратаваў сябра ад яе.

Нурдквіст Cвэн. Блінны торт
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Нурдквіст Свэн. Блінны торт

Фіндусу падабаецца святкаваць Дзень народзінаў, і таму ён святкуе яго тры разы на год. Звычайна ў гэты дзень Пэтсан пячэ блінны торт. Для гэтага патрэбныя яйкі, мука і малако. Мукі дома няма, таму Пэтсану трэба з’ездзіць на ровары ў краму ды набыць яе. Але спачатку — адрамантаваць ровар інструментамі, якія ляжаць у майстэрні, ключ ад якой апынуўся ў калодзежы.

Нурдквіст Свэн. Паляванне на ліса
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 6)

Нурдквіст Свэн. Паляванне на ліса

Пэтсан, ягоны каток Фіндус і некалькі курэй жывуць на хутары. Аднойчы да іх прыйшоў сусед Густаўсан і сказаў, што збіраецца паляваць на ліса, бо той крадзе курэй.

Нурдквіст Cвэн. Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды
16.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Нурдквіст Свэн. Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды

Пэтсан і Фіндус хуценька прыбралі ў хаце перад Калядамі. Засталося толькі прынесці ялінку і прыгатаваць святочную ежу. I тут здарылася тое, што не мусіла здарыцца…