Выдавец Логвінаў Ігар

Касцюкевіч Павал. План Бабарозы
20.40 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Касцюкевіч Павал. План Бабарозы

“План Бабарозы” — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.

Каўрус Алесь. Слова: у слоўніку, у тэксце. Артыкулы, аповеды
16.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Каўрус Алесь. Слова: у слоўніку, у тэксце

Кнігу складаюць артыкулы, якія асвятляюць узаемадзеянне літаратурнай мовы і мясцовых гаворак, адлюстраванне гэтага працэсу ў творах класікаў беларускай літаратуры, кантактаванне беларускай мовы з іншымі. Моўныя пытанні разглядаюцца з пункту погляду нармалізацыі літаратурнай мовы, у аспекце культуры маўлення. У кнізе шмат матэрыялу, які датычыць працы тэкстолагаў, рэдактараў і карэктараў. Апрача лінгвістычных, філалагічных звестак, тут даюцца тэксты, якія дэманструюць ужыванне слова ў гутарковай мове і ў навуковых выданнях.

Севярын Квяткоўскі. Падарунак для Адэлі
4.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Квяткоўскі Севярын. Падарунак для Адэлі

“Падарунак для Адэлі” — суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторый з жыцьця людзей, якія атачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы другога і трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкавалася ў газэце “Наша Ніва”, частка — на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996—2006 гг.

Керэн-Кроль Шмуэль. Мулік-жулік
4.60 р.
0

Керэн-Кроль Шмуэль. Мулік-жулік

У гэтай аўтабіяграфічнай аповесці аўтар не толькі распавядае пра свой лёс — лёс габрэйскага хлопчыка сіраты, усю сям’ю якога закатавалі немцы і іхныя прыспешнікі, пра свае блуканні па пасляваенных дзіцячых дамах, па свеце, па ўласным жыцці — Шмуэль Керэн-Кроль спрабуе адшукаць хаця б кропельку сэнсу ў існаванні паміж людзьмі нянавісці, здрады, жадання забіваць.

Керэт Этгар. Сем добрых гадоў
14.30 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Керэт Этгар. Сем добрых гадоў

У сваёй першай непразаічнай кнізе папулярны ізраільскі аўтар Этгар Керэт піша пра важныя для яго рэчы, што адбыліся за сем гадоў — ад нараджэньня сына да сьмерці бацькі. У гэтых сьмешна-сумных гісторыях гаворыцца ня толькі пра сям’ю і працу, перад чытачом паўстае панарама супярэчлівай сучаснасьці — у Ізраілі і ў сьвеце.

Клінаў Артур. Дванаццаць
13.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Клінаў Артур. Дванаццаць

Выбраныя творы 1996—2008: Альбом / Уступны тэкст: М. Жбанкоў; Пер. уступнага тэксту на анг.: V.K. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 144 с. — (Калекцыя пАРТызана).

Клінаў Артур. Шклатара
15.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Клінаў Артур. Шклатара

“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне… За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014.

Корчак Януш. Кайтусь-чарадзей
29.80 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Корчак Януш. Кайтусь-чарадзей

Няма такога хлопчыка ці дзяўчынкі, якія б не марылі быць чарадзеямі. А вось Кайтусь не проста марыць, ён рашуча збіраецца быць чарадзеем і робіцца ім. Яму дапамагаюць упартасць і вера ва ўласныя сілы. Але неспакойны характар і незвычайныя здольнасці Кайтуся чыніць нямала непарадку ў школе і ў яго роднай Варшаве.

Корчак Януш. Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве
13.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Корчак Януш. Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве

Маленькі кароль Мацюсь пазбаўлены кароны, але працягвае лічыць сябе каралём. Асуджаны на пакаранне — высылку на бязлюдны востраў — ён працягвае дзейнічаць. Збягае з цягніка, з’яўляецца на агульнай нарадзе каралёў, добраахвотна вяртаецца на бязлюдны востраў, шукае сваё месца ў свеце і ўвесь час працягвае думаць, ці мае права маленькі хлопчык быць каралём і вырашаць лёсы многіх людзей…

Корчак Януш. Кароль Мацюсь Першы
38.50 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Корчак Януш. Кароль Мацюсь Першы

Лёс склаўся так, што маленькі Мацюсь атрымлівае ў спадчыну карону, каралеўства і разам з тым шмат дарослых праблемаў. Ён вучыцца разбірацца ў людзях, кіруе дзяржавай, ідзе на вайну як просты салдат і перамагае, падарожнічае па розных краінах, сябруе з каралём людажэраў і адвучвае яго есці людзей, праводзіць рэформы, якія дазваляюць дзецям рабіць усё, што яны захочуць. Але лёс склаўся так, што дарослым гэтыя рэформы не падабаюцца...