Выдавец Логвінаў Ігар

Кудасава Наста. Лісьце маіх рук
4.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Кудасава Наста. Лісьце маіх рук

Дэбютная кніга Насты Кудасавай "Лісьце маіх рук" будзе цікавая самаму шырокаму колу чытачоў, у тым ліку яна прыйдзецца даспадобы найбольш патрабавальным і кшталтаваным аматарам паэзіі.

Кулон Антон. Сіняя кніга беларускага алкаголіка
10.50 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Кулон Антон. Сіняя кніга беларускага алкаголіка

Чаму ж людзі п'юць? Чаму піў я? І што такое п'янства? Я мяркую, што п'янства — гэта шуканьне духоўнасьці, шуканьне іншага духоўнага стану, бо існы не здавальняе нас. Але жыцьцё з алкаголем — асаблівы шлях. Алкаголь дорыць збавеньне і радасьць, ён прыносіць пакуты і гора і, урэшце, прыводзіць сьмерць. Я спрабую глянуць па-новаму на гэты асаблівы шлях і на людзей, якія йдуць тою цяжкой запраўды ваеннай дарогай…

Кумпфмюлер Міхаэль. Хараство жыцьця
7.20 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Кумпфмюлер Міхаэль. Хараство жыцьця

Год 1923. Мюрыц. Хворы на сухоты Франц Кафка знаёміцца з Дорай Дыямант ды рашаецца на тое, што раней падавалася абсалютна немагчымым: выпраўляецца зь ёю ў Бэрлін, не запытаўшыся дазволу ў бацькі, жыве з жанчынай і, нягледзячы на гэта, працягвае пісаць. Дора застаецца зь ім да самай яго сьмерці ў 1924 годзе.
Гэтыя рэальныя падзеі Міхаэль Кумпфмюлер выкарыстоўвае як нагоду для таго, каб расказаць пранізьлівую гісторыю пра жыцьцё й сьмерць. Ды яшчэ пра каханьне…

Ліпай Алесь. Рэшта
3.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Ліпай Алесь. Рэшта

Другая кніга паэзіі Алеся Ліпая ахоплівае ягоную творчасьць 1996—2001 гадоў.

Ліпска Эва. Дзень усіх жывых
4.50 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Ліпска Эва. Дзень усіх жывых

Эва Ліпска — моцны голас з пакаленьня “Польскай новай хвалі”, пакаленьня, для якога пунктам адліку сталі драматычныя ўсходнеэўрапейскія падзеі 1968 года. З тых часоў выдала колькі паэтычных зборнікаў, а пераклады яе кніг выйшлі ў многіх краінах сьвету. Кніга складаецца з дзьвюх частак. У першай сабраныя найлепшыя вэрлібры з усіх паэтычных зборнікаў аўтаркі. У другой частцы цалкам прадстаўленыя вершы прозай з апошніх кніг паэткі: “Любая пані Шуберт...” і “Каханьне, любая пані Шуберт...”

Ліс Арсень. Gloria victis!
6.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Ліс Арсень. Gloria victis!

Толькі ўласная дзяржаўнасць здольная забяспечыць кожнаму народу як этнічнай супольнасці поўную рэалізацыю закладзеных у ім прыродай, космасам, Богам патэнцый, інтэлектуальных, мастацкіх, сацыяльна-вытворчых мажлівасцяў. Толькі дзяржаўнасць, уласная гаспадарственнасць у стараліцвінскім разуменні гэтага паняцця — надзейны шчыт абароны этнасу ад дэструктыўных сілаў, гарант вечнага быцця яго. У кнізе змешчаныя нарысы-партрэты асобных палітыкаў, непасрэдных творцаў беларускай дзяржаўнасці. Асноўны ж корпус кнігі складаюць артыкулы, міні-манаграфіі, эцюды, прысвечаныя жыццю і дзейнасці вучоных, якія выпрацоўвалі канцэпцыі гістарычнага шляху беларускага народу, яго культуры, літаратуры.

Лобач Уладзімер. Ulaslovy
0.90 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Лобач Уладзімер. Ulaslovy

Сымболіка дарогі стала асноўным матывам першага паэтычнага зборніка аўтара. Шляхі асабістага жыцьця ў вершах У. Лобача нітуюцца з пуцявінамі і ростанямі Айчыны ва ўсёй кранальнай непаўторнасьці яе вобразаў.

Максімюк Ян. Словы ў голым полі
3.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Максімюк Ян. Словы ў голым полі

“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, — кажа Ян Максімюк. — Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях.

Макулатура №2
10.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Макулатура №2

Другі нумар часопіса прысьвечаны Шатляндыі і зьмяшчае ажно траціну раманe шатляндзкага пісьменьніка — фантаста Іэна Бэнкса. У нумары можна знайсьці тэксты зорак беларускай літаратуры: Адам Глобус, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Жыбуль, Уладзіслаў Ахроменка ды Аляксей Талстоў. У часопісе ўпершыню таксама зьявіўся беларускі пераклад нашумелага эсэ нямецкай пісьменьніцы Юдыт Хэрмэн  “Тры гадзіны на нічыйнай зямлі” пра яе падарожжа па Воршы.

Манцэвіч Наста. Птушкі
2.60 р.
0

Манцэвіч Наста. Птушкі

Зборнік Насты Манцэвіч складаецца з вершаў і апавяданняў, паміж якімі няма фармальнай мяжы. Яна адсутнічае таму, што ўкладальнікі не бяруць на сябе адказнасці вызначыць, дзе ў гэтым корпусе тэкстаў заканчваецца проза і пачынаецца паэзія. Пакідаем гэта на волю чытача.