Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Горват Андрэй
Гэта кніга пра Нараўлянскі палац – стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з асабістай гісторыяй аўтара. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.
Някляеў Уладзімір
«Знічы кахання» — гэта зборнік лірычнай паэзіі знакамітага беларускага паэта Уладзіміра Някляева. Глыбокія пачуцці, тонкія назіранні і асабістыя перажыванні сплятаюцца тут у адзін зніч — святло, што свеціць праз цемру будняў. Кніга выдадзеная з супервокладкай і праілюстраваная каляровымі малюнкамі, што робіць яе ідэальным падарункам для аматараў сапраўднай беларускай паэзіі.
Лабачэўская Вольга
Манаграфія прысвечана жаночым рытуальным практыкам, якія ў беларусаў акрэсліваюцца назвамі «аброк» і «абыдзённік». Мэтай рытуалаў было пераадоленне экстраардынарных сітуацый: эпідэміі, эпізаотыі, вайны і іншых пагроз існавання соцыуму — і пераадоленне экзістэнцыяльных крызісаў у жыцці асобнага чалавека. Беларусы да нашых дзён захавалі аброчныя традыцыі, гэта жывая практыка сучаснай культуры.
Маўр Янка
Дзеянне рамана «Амок», назвай якога Янка Маўр кінуў творчы выклік вядомаму аўстрыйскаму пісьменніку Стэфану Цвейгу, адбываецца на інданезійскай выспе Ява. Паўстанне тубыльцаў супраць галандскіх каланізатараў на караблі «Саардам» хутка ператварылася ва ўпартую барацьбу прыгнечаных за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне.
Ліндгрэн Астрыд
Піпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле «Напракудзіле». У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі. У суседнім доме жывуць Томі і Аніка. Яны такія шчаслівыя, што побач пасялілася незвычайная дзяўчынка з валасамі колеру морквы! Бо Піпі размешвае цеста для бліноў пасудным ёршыкам, спіць нагамі на падушцы, дае адпор паліцэйскім, якія прыйшлі забраць яе ў дзіцячы дом, і перамагае непераможнага Дужага Адольфа.
Беларускую народную казку пра Васіля і Змея ў апрацоўцы Алеся Якімовіча даўно палюбілі і самыя маленькія слухачы, і дарослыя. Смелы і кемлівы герой не баіцца змагацца са страшным Змеем і вучыць нас не здавацца ў самых безнадзейных сітуацыях. Гэта кніга цудоўна падыдзе для чытання прад сном. А ў вольны час дзіця самастойна або разам з дарослымі можа разглядаць ілюстрацыі таленавітай мастачкі Кацярыны Дубовік. Мноства цікавых дэталей, нечаканыя персанажы дапамагаюць развіваць маўленне, фантазію, творчыя здольнасці і эмацыйны інтэлект дзіцяці.
Міцкевіч Адам
Эпічная паэма «Пан Тадэвуш» пісалася ў 1832-1834 гадах у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі, і там жа выдадзена ў 1843 годзе. Дзеянне паэмы адбываецца на працягу пяці дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 на берагах Нёмана перад нашэсцем Напалеона на Расію. Галоўныя героі паэмы – Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі дзвюх узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў. Задума паэмы эвалюцыяніравала з ідыліі ў шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі.
Караткевіч Уладзімір
Гэта першы па часе напісання раман Уладзіміра Караткевіча. Ён быў надрукаваны асобнай кнігай толькі ў 1982 годзе пад назвай „Нельга забыць“. Пралог пад назвай „Паром на бурнай рацэ“ выходзіў як асобнае апавяданне. У раман уключаны вершы і паэмы, напісаныя галоўным героем Андрэем Грынкевічам, якія друкаваліся ў зборніках Караткевіча як самастойныя творы.
Ясмінска Надзея
Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу Змагання з Кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства.
Дэмбоўска Марта
Лапікавы хлопчык з кветкавай крамы «Фларыян і Ружа» марыць, каб з ім, як і з іншымі цацкамі, гулялі дзеці. Ды дзеці бываюць тут рэдка, пані Ружы больш няма, а пан Фларыян увесь час сумуе, і нават набліжэнне Калядаў не паляпшае яму настрой. Як толькі з’яўляецца магчымасць, лялечны хлопчык уцякае з крамы. Ён хутка пераконваецца, што свет не заўсёды прыязны, аднак сустракае на сваім шляху зычлівых жывёлак: мыш Пармі, голуба Каўку і сабаку Густа.
Клэйсан Джордж Сэмюэл
«Самы багаты чалавек у Вавілоне» ўжо больш за сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг пра фінансы. Упершыню твор быў апублікаваны ў 1926 годзе, з таго часу яго пераклалі больш чым на 20 моваў, а агульны наклад перавысіў 25 мільёнаў экземпляраў. У форме прыпавесці пра Вавілон аўтар выкладае самыя базавыя, пазачасавыя прынцыпы кіравання фінансамі, дзякуючы якім кожны зможа дасягнуць дабрабыту і фінансавай свабоды.
Гліністая Кацярына
Мінск - горад шумны, заняты і дзелавіты, як і належыць сталіцы. Але ёсць у ім людзі, якім дазволена бачыць іншы, унутраны яго бок Падсвецце, месца, дзе жывуць казкі, паданні і гарадское чараўніцтва. Малады маг-абярэжнік Максім з тых, хто сочыць за захаваннем мяжы паміж звыклым і тагасветным. Вы ніколі не бачылі русалак на набярэжнай? Значыць, абярэжнік спраўляецца са сваёй задачай. Але спакойныя часы не вечныя: пасля стагоддзяў зацішша ў мінскіх водах Свіслачы прачынаецца старадаўняе зло. І менавіта малады абярэжнік аказваецца тым адзіным, хто здольны спыніць смяротную пагрозу. Але на што ён гатовы пайсці, каб выратаваць горад, які гучыць у яго сэрцы? Ці гатовы ён рызыкнуць сяброўствам? Магіяй? А можа, і самім сабой?
Казько Віктар
У кнігу увайшлі апавяданні, што ствараліся цягам многіх гадоў. Яны — пра лёс падлеткаў-дзетдомаўцаў, “сірот-бязбацькавічаў”, сталенне якіх прыпала на няпросты пасляваенны час. Як адзначае аўтар у прадмове, “гэтая кніга пісалася ўсё маё жыццё: як жылося, так пісалася, і наадварот. Стыхійна... Гэтыя апавяданні і прапаноўваю чытачу – упершыню пад адной вокладкай на матчынай мове, цалкам сам з вулічных і вясковых, як і асірочанае ліхалеццем вайны і міру… маё вулічнае пакаленне”.
Быкаў Васіль
«Сотнікаў» — адна з самых праблемных і таму заўсёды надзённых аповесцяў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Як зразумець, дзе сябра, а дзе вораг? І чаму неблагі партызан, удалы камандзір раптам становіцца здраднікам? Разважаючы над такімі пытаннямі, галоўны герой прыходзіць да ўсведамлення, што апошняя ўзнагарода, якую даруе жыццё, — з уласцівай чалавеку годнасцю пакінуць гэты свет.
Латышкевіч Маргарыта
У свеце Вугеры спяваюць чароўныя камяні ў прошчах і плятуцца спракаветныя чары. Тут замкі і рыцары, прыўкрасныя князёўны ды старадаўнія легенды, падобныя да сненняў. Але што здарыцца, калі сны стануць кашмарамі, спеў ахоўных камянёў перарвецца, а з цёмных куткоў да чалавечых сялібаў папаўзуць пачвары?.. Донай, прыёмны сын аднаго з уладароў княства, нават падумаць не мог, што апынецца на раздарожжы паміж светам людзей і не-людзей. Ці знойдзе ён у сабе моцы стаць тым, кім хочуць яго бачыць, хто патрэбны людзям? І ці зможа ён нарэшце парушыць заклён і стаць самім сабой?
Маўр Янка
Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзіцячай літаратуры.
Караткевіч Уладзімір
У кнігу класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) увайшлі творы («Сівая легенда», «Ладдзя Роспачы», «Цыганскі кароль»), у якіх адлюстроўваецца дух мінулых стагоддзяў і асэнсоўваецца лёс Айчыны.
Быкаў Васіль
«Пакахай мяне, салдацік» — пранізлівая аповесць пра каханне, якое — франтавік Быкаў ведаў гэта як ніхто іншы — не прызнае перапынкаў на вайну.
Гэтую калядную анталогію склалі апавяданні Ма­рыі Багдановіч, маці Максіма Багдановіча, замежных кла­сікаў – Мікалая Ляскова, О. Генры, Джэрома К. Джэ­ро­ма, нобелеўскай лаўрэаткі Пэрл С. Бак, а таксама сучасных беларускіх аўтараў.
У 2026 годзе спаўняецца 20 год “Гораду СОНца” — масштабнаму праекту Артура Клінава, і з гэтай нагоды “Тэхналогія” выпусціла насценны каляндар!
Народныя святы, юбілейныя даты, дні нараджэння і цытаты вядомых беларусаў, хуткамоўкі, шмат беларускай і сусветнай літаратуры — і ўсё гэта «Мой каштоўны 2026». Яркае эстэтычнае афармленне і дыхтоўная скрыначка робяць каляндар выдатным падарункам сябрам, сваякам і, натуральна, сабе любімым ;-)
Рэмарк Эрых Марыя
Змрочны пачатак саракавых. Стоячы ўначы на лісабонскай набярэжнай, нейкі мужчына не зводзіць вачэй з карабля. Гэты мужчына – нямецкі эмігрант. Яго мэта – Амерыка. Але ён не мае ні візы, ні грошай. Раптам незнаёмец прапаноўвае яму два квіткі на карабель. Задарма, але пры адной умове: ён не хоча заставацца ў гэтую ноч адзін. Ён хоча расказаць іншаму чалавеку сваю гісторыю: гісторыю ўцёкаў, гісторыю, якая пачалася ў Аснабруку ў 1933 годзе...
Каляндарык «Лёгкая Мова» 2026 – гэта новыя самабытныя беларускія словы і выразы, прыказкі, прымаўкі, хуткамоўкі і цытаты – агулам 365! Яскравая карцінка, слова на беларускай мове, пераклад на рускую і ангельскую мовы, а таксама прыклад ужывання з мастацкае літаратуры.
Каралёва Марыя
Як бы магла выглядаць страчаная архітэктурная спадчына Беларусі, калі б яна ўсё ж захавалася? Пяшчотныя акварэлі Марыі Каралёвай з велічнымі храмамі і палацамі дапаўняюцца кароткім апісаннем гісторыі іх стварэння і знікнення, а таксама зручнай для запісаў каляндарнай сеткай. Сёлета на старонках календара драўляная архітэктура.
Бічэль Данута
У кнігу старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэтэсай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом цікавосткі навакольнага свету і прыгажосць нашай мовы.