Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Суперкніга пра Біла з Болаю. АЎДЫЁКНІГА

Суперкніга пра Біла з Болаю. АЎДЫЁКНІГА
4.60 руб.
Памер: 140x125 см
Вага: 100 гр.

Purchase


Апісаньне

Бэргстрэм Гуніла. Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая). Аўдыёкніга. – Час гучання: 53:10 (1 частка: 26:36, другая частка: 26:34).
 
Музыка: Аня Хітрык
Запіс зроблены на студыі Nerve records
Запіс і мастэрынг: Сяргей Кудзеліч
Дызайн вокладкі: Ігар Назаранка
Прадзюсар: Надзя Кандрусевіч

Чытаюць Аня хітрык і Павал Харланчук.
Пераклад са шведскай: Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава, Надзя Кандрусевіч.

Шведская дзіцячая пісьменніца ды ілюстратарка Гуніла Бэргстрэм нарадзілася ў Гётэборгу (Швецыя) у 1942 годзе.

 

Кніга “Прыгоды Біла і Болы: вершыкі ды прыколы” выйшла ўпершыню ў 1978 годзе.

 

Біл толькі што стаў старэйшым братам, ён пачуваецца найшчаслівейшым ва ўсім свеце. Але час ідзе, і ўсе разумеюць, што з яго малодшай сястрычкай Болай штосьці не так: Бола зусім не размаўляе.

 

У кнізе паказанае і шчасце, якое нясе малодшая сястра, і гора і боль, калі ўсе даведваюцца, што яна асаблівая.

 

У 1979 годзе выйшаў працяг кнігі пра Біла і Болу — “Пра Болу і ейнага брата: бязглузда і глуздавата”. А ў 2007 з’явілася “Суперкніга пра Біла з Болаю: Біл разумны, а Бола вясёлая”, якая складалася з двух папярэдніх кніг пра Біла і яго сястру.

 

Напісаць гэтыя кнігі Гунілу Бэргстрэм падштурхнула сітуацыя ва ўласнай сям’і: у яе самой двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.