Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

У ката Мірона чорная карона
14.00 руб.
Памер: 165x240 мм
Вага: 270 г

Purchase


Літаратура для дзяцейПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Кнігі дзеткамПадсэрыя "Каляровы Ровар"Барадулін РыгорКнігазбор для дзяцей і падлеткаў

Апісаньне

У ката Мірона чорная карона : вершы / Рыгор Барадулін ; укладальніца Аксана Спрынчан ; мастак Міхаіл Дайлідаў. — Мінск : Кнігазбор, 2022. — 32 с. : іл. — (Серыя "Каляровы ровар" ; выпуск 34).

ISBN 978-985-883-041-0.

Што агульнага ў генія беларускай літаратуры шаноўнага дзядзькі Рыгора, маладога таленавітага мастака Міхася Дайлідава, простай укладальніцы цёткі Аксаны з вамі, дарагія чытачы і чытачкі ў веку ад 0 да Вечнасці? Вядома ж, любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш нашу Беларусь. У чорна-белых літарах і малюнках дзівосны каціны свет, не пакіньце яго без вас.


Курнякаў кот:
— Хур-ма, хур-ма,
Хачу хур-мы,
Хур-мы няма.
Нарэшце
На базары мы
Купілі рыжаму
Хурмы.
Нясем ласунак
Для ката,
Вось гэта будзе Смаката!
Ды мяўкнуў кот,
Чаму яму
Даем не мышку,
А хурму?

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Варонік Святлана
У паэтычным зборніку Святланы Варонік — асэнсаванне навакольнага свету, прыроды, чалавека ў кантэксце зямнога быцця і Космасу. Гэта шлях чуйнай душы праз спазнанне болю, расчараванняў — да светласці і гармоніі. Пачуццё і думка выяўляюцца ў лаканічных формах, якія даюць чытачу прастору для роздуму, для расчытвання падтэксту і пранікнення ў таямніцы паэтычнага слова.
Аксак Валянціна
Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага.
Арсеньнева Натальля
Факсымільнае выданьне першага зборніка знакамітай беларускай паэткі, які пабачыў сьвет у Вільні ў 1927 годзе.