Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выдавец Цымбераў Раман

Гужалоўскі Аляксандр
У кнізе разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». Крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, асваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, эканамічныя рэформы і паляпшэнне матэрыяльнага жыцця людзей, нарэшце, спроба фарсіраванай пабудовы камунізму незваротна змянілі беларускае грамадства. Сабраныя пад адной вокладкай разнастайныя сюжэты ствараюць стэрэаскапічную карціну жыцця тагачаснага беларускага соцыуму, раскрываюць унутраную логіку яго развіцця.
Грымэльсгаўзэн Ганс Якаб Крыстофэль фон
Нямецкія землі часоў Трыццацігадовай вайны – гэта свет Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна (1622–1676), чый раман «Авантурнік Сімпліцысімус» упершыню выйшаў з друку ў 1668 годзе і з’яўляецца найвыбітнейшым творам еўрапейскага літаратурнага барока. Пераклад рамана ў яго першай версіі на беларускую мову, выкананы ў ся­рэ­дзіне 1990-х гг. Васілём Сёмухам, справядліва лічыцца адным з найлепшых здабыткаў нацыянальнай школы мастацкага перакладу.
Масла Алена
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
Бабкова Вольга
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей познага Сярэдневечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым.
Даўгяла Багдан
За аснову сюжэта графічнага рамана «53 тралейбус» былі ўзяты апавяданні Ўладзіміра Рабіновіча з кнігі "Рабіновіч, як табе не сорамна", вольны пераказ неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчнара, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.
Дзед Янкель
Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку.
Бараноўскі Міхал
Зборнік артыкулаў і публіцыстычных нататак, прысвечаных жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Адрасаваны даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці знакамітага пісьменніка.
Класічны твор іспанскага гераічнага эпасу пад назвай «Спеў пра Майго Сіда» быў складзены невядомым аўтарам у XII стагоддзі, але дайшоў да нас у пашкоджаным спісе з 1307 г. Галоўны яго герой – рэальная гістарычная асоба, Радрыга (Руй) Дыяс, адважны ваяр і мудры правадыр, які атрымаў ад сваіх праціўнікаў, мусульман-маўраў, мянушку Мой Сід («гаспадар»).
Каралёў Павел
У кнігу ўвайшлі ўспаміны пра забаўныя гісторыі, досціпы і гумар Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вобраз нашых класікаў з выключна сур’ёзнага, "акадэмічнага" пераўтвараецца ў блізкі, непасрэдны. Нашыя песняры маглі з іроніяй успрымаць розныя жыццёвыя сітуацыі.
«Попаль-Вух» – найважнейшая кніга, напісаная старажытнымі майя, якія перажылі іспанскае заваяванне. Адзін з найбольш значных літаратурных твораў у свеце, у якім вядзецца пра стварэнне свету, дзе багоў і герояў у пачатку часоў перад першым світаннем і гісторыю саміх горных народаў майя. У дадатак да таго, што гэта каштоўны рэсурс для навукоўцаў, гэта яшчэ і ўзвышаны літаратурны твор, які можна параўнаць з іншымі вялікімі эпасамі старажытнага свету – такімі як грэцкія «Іліяда» і «Адысея», а таксама індыйскія «Рамаяна» і «Махабхарата».
Барадулін Рыгор
У кнізе разам сабраны кароткія запісы Р. Барадуліна, папярэдне змешчаныя ў ягоным 11-томным выданні «Дзённікі і запісы. 1951–2014», друкаваным у 2015–2022 гадах. Разнастайныя зацемкі хораша дапаўняюць партрэт паэта, летапіс яго жыцця, інтарэсаў і назіранняў.
Ротбёль Грэтэ
Вулкан Нга-Муры ажывае. Пачынаецца вывяржэнне, усе бягуць з маленькае выспы. Усе, акрамя пастуха Пу, які адмаўляецца кінуць тры сотні сваіх кароў. Разам з каровамі ён глядзіць, як чаўны сяброў ператвараюцца ў кропачкі на даляглядзе мора. Але хутка ў Пу зʼяўляецца новы сябар – цялятка, што нарадзілася ў яго на вачах...
Шталенкова Ксенія
П’еса «Пабудзіць прынцэсу» — гэта прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.
Цвірка Кастусь
Перад укладальнікамі гэтай кнігі Кастуся Цвіркі паўстала найскладанейшая задача: выбраць з ягонай шматгадовай, шматграннай творчасці патроху найадметнага з усіх галінаў літаратуры, у якіх ён працуе, — паэзія, проза, эсэістыка, літаратуразнаўства, пераклады…
Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз успаміны і згадкі родных, сяброў, землякоў творцы паўстае каларытная асоба паэта-думанніка, паэта-вандроўніка з «жураўліным сэрцам», крэўна паяднанага з роднай яму палескай зямлёй.
Мудроў Вінцэсь
У сваёй кнізе аўтар згадвае, як жылі і пра што марылі маладыя людзі 40, 50 і 60 гадоў таму.
Мудроў Вінцэсь
Гэтую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.
Малішэўскі Мікалай
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.