МДЛУ (выдавецтва)
Выдавецтва Мінскага Дзяржаўнага Лінгвістычнага Універсітэта
У слоўніку змешчаны лексічныя адзінкі са значэннем жадання, супастаўленыя на семным узроўні, што спрыяе эфектыўнаму вырашэнню задачы выбару перакладной адзінкі. Дадатак утрымлівае англа-беларускі і беларуска-англійскі слоўнік парэмій, параўнанняў і пажаданняў.
Манаграфія прысвечаная праблематыцы ірэальнай мадальнасці ў супастаўляльным аспекце, дзе разглядаюцца пытанні функцыянавання катэгорыі волевыяўлення на матэрыяле беларускаяй і англійскіх моў. Аўтар прапаноўвае ўласную канцэпцыю волевыяўлення як субзоны ірэальнасці, вылучаючы тыпалагічныя заканамернасці рэалізацыі валітыўнай мадальнасці ў аналізуемых мовах.