Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
29.90 руб.
Памер: 14.5x21 см
Вага: 790 гр.

Purchase


ПеракладыМастацкая літаратураБонда КатажынаДэтэктывы

Апісаньне

Акулярнік : раман / Катажына Бонда ; пераклад з польскай Анатоля Брусевіча. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 754 с.

ISBN 978-985-7210-17-6.

Пераклад з польскай паводле выдання: Bonda K. Okularnik. Warszawa: Muza, 2015.

Падзеі дэтэктыўнага рамана вядомай польскай пісьменніцы беларускага паходжання Катажыны Бонды адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада небезвядомага Рамуальда Райса “Бурага”.

“Акулярнік” пасля выхаду ў Польшчы адразу стаў сенсацыяй, здабыўшы шалёную папулярнасць у чытачоў і выклікаў бурную дыскусію ў польскай прэсе. У 2015 годзе здабыў прэстыжную ўзнагароду «Бестселер Эмпік». Перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў, паўсюль здабываючы прыхільныя ацэнкі ў крытыкаў і чытацкай аўдыторыі.

Прафайлерка Саша Залуска прыязджае ў роднае мястэчка Гайнаўка, каб уладкаваць асабістыя справы. На вяселлі мясцовага заможнага бізнесмена яна становіцца сведкай дзіўных здарэнняў. Ніхто і не заўважыў, як нявеста знікла без следу. У навакольных лясах неўзабаве пачынаюць знаходзіць чалавечыя астанкі. Паўсюль, дзе гэта адбываецца, відавочцы заўважаюць “акулярніка” — у Польшчы так называюць «мерседэс» з круглымі фарамі. Саша не па сваёй волі робіцца ўцягнутай у змрочную гісторыю і вымушана пачаць уласнае расследаванне, каб адвесці ад сябе падазрэнні. Пачынаюць раскрывацца жахлівыя сакрэты мясцовых жыхароў, якія бяруць свае вытокі ў змрочных падзеях 1946 года, калі польскія партызаны на чале з Рамуальдам Райсам «Бурым» забілі некалькі дзясяткаў беларускіх сялян праваслаўнага веравызнання. Крывавыя здарэнні, з якімі сутыкаецца галоўная гераіня рамана, даюць хутка зразумець, што польска-беларускія антаганізмы нікуды не зніклі, а толькі былі прыхаваныя за сцяной маўчання і недаверу.

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

ПРА АЎТАРКУ

Катажына Бонда – самая папулярная польская пісьменніца, якая працуе ў дэтэктыўным жанры. Нарадзілася ў 1977 годзе ў Беластоку, у сям’і беларускага паходжання. Па адукацыі – журналістка і сцэнарыстка. Усе яе раманы атрымалі статус бестселераў. Толькі ў Польшчы прададзена больш за 2 млн. экзэмпляраў кніг. Аўтарка крымінальнай трылогіі пра следчага Губерта Мэйера – “Справа Ніны Франк”, “Толькі мёртвыя не ілгуць”, “Фларыстка”. Агромністую папулярнасць і прэстыжныя ўзнагароды прынесла пісьменніцы серыя кніг пра прафайлерку Сашу Залуску – “Паглынальнік”, “Акулярнік”, “Ліхтары”, “Чырвоны павук”, якія выходзілі ў 2014–2018 гадах. Правы на яе раманы прададзеныя ў 13 краінаў, у прыватнасці, іх закупілі такія сусветна вядомыя выдавецтвы яу “Hodder & Stoughton” і “Penguin Random House”.

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Хадановіч Андрэй
У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 гг. Зборнік складаецца з 55 вершаў, а таксама – на правах эпіграфаў да кожнага раздзела – пяці перакладаў важных для кнігі паэтычных твораў. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.
Памук Архан
«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за атмасферу Стамбула, якая прысутнічае ў творах Памука, ён і атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.
Федарэнка Андрэй
Новую кнігу Андрэя Федарэнкі складаюць творы, напісаныя ў апошнія гады.