Квяткоўскі Севярын
Няма на складзе
Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун.
Няма на складзе
“Падарунак для Адэлі” — суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторый з жыцьця людзей, якія атачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы другога і трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкавалася ў газэце “Наша Ніва”, частка — на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996—2006 гг.
Няма на складзе
“Як стаць беларусам. Сто гісторый” — зборнік маналогаў людзей, якія разважаюць пра ператварэнні свайго ўнутранага свету. Пра тыя шляхі, якія прывялі іх да ўсведамлення важнасці беларускасці: ведання гісторыі, культуры, беларускай мовы. Кніга сталася вынікам аўтарскіх праектаў Севярына Квяткоўскага “Як я стаў беларусам” і “Быць беларусам”, рэалізаваных на сайтах Budzma.org i Tut.by.