Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Анёлы, чэрці і кабеты

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
13.50 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 360 г

Purchase


ПрозаПеракладыФрончак Зьбігнеў Уладзімеж

Апісаньне

Анёлы, чэрці і кабеты : апавяданні / Зьбігнеў Уладзімеж Фрончак ; пераклад з польскай Паўла Ляхновіча. – Брэст : Альтернатива, 2017. – 224 с., [іл.] Цьвёрдая вокладка.
Зьбігнеў Уладзімеж Фрончак / Zbigniew Włodzimierz Fronczek
ISBN 978-985-521-593-7

Вы верыце, што заяц можа лётаць, анёл-ахоўнік ратаваць падапечную, пракладваючы сьляды па мінным полі? Што эвалюцыя папугая прывядзе да зьяўлення новых "гома сапіенс"? Што ў чарцей можа быць гонар і шляхетнасьць? Што жанчына здольная кахаць да скону? Або калекцыянаваць мужчын? Не? Так? Гэта няважна. Важна тое, што апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.

ЗЬМЕСТ Паглядзець

Да беларускага чытача (прадмова) Паглядзець

АПАВЯДАННЕ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Корф Стэфан
1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.
Памук Архан
«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за атмасферу Стамбула, якая прысутнічае ў творах Памука, ён і атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.
Скобла Міхась
Кніга Міхася Скоблы — сплаў асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. “Прознае” — гэта і палемічнае эсэ, і блог-даследаванне, і водгук на цікавае выданне. “Гуслям, княжа, не пішуць законаў” —гэты радок Янкі Купалы мог бы стаць эпіграфам да большасці тэкстаў, чые героі словам і чынам разбуралі здаўна прысутныя ў нашай культурнай прасторы “саркафагі страху”.