Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Аўтары

Вісландэр Юя, Гефенблад Лота
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
Шабовіч Святаслаў
Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.
Рублеўская Людміла
Новы зборнік Людмілы Рублеўскай — гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-“дакументы” пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную… I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія.
Мудроў Вінцэсь
Вядомы празаік, адзін з найбольш яркіх аўтараў полацкага андэграўнду 1970-х, падрыхтаваў новую кнігу “Забойца анёла” — апавяданні і аповесці, напісаныя цягам апошняга дзесяцігоддзя.
Багдановіч Ірына
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.
Ўолпал Хорас
Кніга ўлучае два класічныя ангельскія творы — “Замак Отранта” Хораса Ўолпала (1717—1797), гатычную аповесць, што заклала асновы жанру, і “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (1797—1851), адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Абодва гэтыя творы ўводзяць чытача ў свет загадкавага і дзівоснага, аднак у кожнага з двух творцаў — свой арсенал сродкаў для стварэння вусцішнай атмасферы.
Пясецкі Сяргей
«Запіскі...» з’яўляюцца адным з найбольш паслядоўных, знішчальных, бескампрамісных, але ў той жа час таленавітых і па-сапраўднаму смешных (гумар, што праўда, «чорны») прыкладаў сатырычнага адлюстравання антычалавечай сутнасці таталітарнай савецкай сістэмы.
Мельнікаў Ігар
Гэтае выданне з’яўляецца лагічным працягам дзвюх папярэдніх кніг Ігара Мельнікава “Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.” (2014) і “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.”   (2015). Гісторыя заходніх абласцей нашай краіны ў міжваеннае дваццацігоддзе сёння выклікае вялікую цікавасць ў беларускім грамадстве. Звязана гэта з тым, што доўгі час гэтая тэма даследавалася ў Беларусі пад значным уплывам савецкіх ідэалагічных клішэ і штампаў. Такі падыход не спрыяў аб’ектыўнаму даследаванню дадзенай праблематыкі ў айчыннай гістарыяграфіі, а звычайныя жыхары краіны проста не ведалі гістарычную праўду пра жыццё сваіх продкаў у 1920—1940 гады.
Несцярэнка Юры
Гэта першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі, якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі — рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.
Старк Ульф, Бундэстам Лінда
Вясёлыя філасофскія вершы для дзяцей ад вядомага шведскага пісьменніка Ульфа Старка і 25 каляровых разваротаў ад выбітнай фінскай ілюстратаркі Лінды Бундэстам.
Аляксандар Л
Кніга Аляксандра Л. “Зкімбы-зымбы” ўяўляе з сябе суплёт разнажанравых эсэ: тут і аповеды пра сям’ю, і разгляданне каранёў радаводнага дрэва, і згадкі пра ранняе дзяцінства (першы раздзел), і гісторыі са станаўлення прафесійнай дзейнасці.
Дойл Артур Конан
У кнігу ўвайшлі два творы Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох» (1890). Гэтыя аповесці адкрываюць дэтэктыўны цыкл пра любімых чытачамі з усяго свету Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана і даюць хай і трохі супярэчлівыя, але пазнавальныя характарыстыкі герояў. Абодва творы выходзяць па-беларуску ўпершыню.
Веледимович Александр
Сборник новелл о жизни Шуры Переплётова в Витебске. Автор переплетает исторические факты с городскими мифами и литературными цитатами. Суеверия шляхты, войны, подпольный рок-н-ролл и поездки на летающем трамвае превращаются в новые легенды о городе на берегу Западной Двины.
Малышчыц Віктар
“Зорны час — 2” – гэта насценны каляндар на 2020 год ад рэдакцыі часопіса “Наша гісторыя”. Каляндар ілюстраваны фатаграфіямі найпрыгажэйшых беларускіх мясцінаў. Аўтар здымкаў – фотамастак Віктар Малышчыц.
Малышчыц Віктар
“Зорны час” – гэта насценны каляндар на 2020 год ад рэдакцыі часопіса “Наша гісторыя”. Каляндар ілюстраваны фатаграфіямі найпрыгажэйшых беларускіх мясцінаў. Аўтар здымкаў – фотамастак Віктар Малышчыц.
Ярац Віктар
У кнігу «Зямныя эцюды», выхад якой прымеркаваны да 70-годдзя аўтара, увайшлі новыя вершы паэта, у якіх новыя перажыванні і фарбы настрояў, а таксама — адноўленыя ўспаміны аб пройдзеным ды перажытым.
Ляхновіч Павел
Перад галоўным героем кнігі Ігнаськам Сокалам паўстала адразу шмат выпрабаванняў. Найбольш сур’ёзнае — самота. Ён суцяшаўся марамі. І мары ягоныя здзяйсняюцца — Ігнаська знаходзіць чароўны валун, з дапамогай якога можа пераўвасабляцца ў каго і ў што захоча. З кожным новым пераўвасабленнем Ігнаська трапляе ў цікавыя, але і небяспечныя прыгоды.
Пасвятоўска Галіна
Упершыню ўвазе беларускага чытача прадстаўленыя вершы знанай і папулярнай польскай паэткі XX стагоддзя Галіны Пасвятоўскай. Яе непаўторная, глыбока інтымная і кранальная лірыка не пакіне абыякавымі аматараў прыгожага пісьменства.