Поўны збор твораў у 14 т. Том 9
Апісаньне
Поўны збор твораў : у 14 т. / Васіль Быкаў. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — Том 9 : Кінасцэнарыі. — 684 с. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7007-44-8.
Дзявяты том склалі кінасцэнарыі 1962–1994 гг.: "Третья ракета", "Альпийская баллада", "Западня" (кінасцэнарый Л. Мартынюка, пры ўдзеле Васіля Быкава), "Двое в ночи", "Волчья стая", "Долгие версты войны", "Ушедшие в вечность (Обелиск)" (кінасцэнарый В. Быкава і Р. Віктарава), "Его батальён (кінасцэнарый В. Быкава, пры удзеле А. Карпава), "На Чорных лядах" (кінасцэнарый В. Панамарова, пры удзеле В. Быкава).
ПРА КНІГУ
Кінасцэнарыі апублікаваныя ў храналагічным парадку. У "Каментарах" адлюстраваныя значныя тэксталагічныя разыходжанні. Пры падрыхтоўцы гэтага тома Рэдкалегія мела пэўныя складанасці з вызначэннем удзелу таго ці іншага аўтара ў стварэнні супольных тэкстаў; акрамя таго, некаторыя кінасцэнарыі маюць некалькі варыянтаў.
Нягледзячы на тое, што супраца з тэатрам і кіно займала даволі значнае месца ў творчасці Васіля Быкава, сам пісьменнік не ўдзяляў ёй вялікай увагі і не ўключаў кінасцэнарыі ў свае праспекты і планы выдання поўнага збору твораў. Тым болей гэты жанр цікавы сучаснаму чытачу для больш глыбокага разумення асобы спадара Васіля.
На сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў даступныя для вольнага спампоўвання гэты і іншыя тамы ў электронным фармаце.

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.