Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Часопісы "ARCHE Пачатак"

Няма на складзе
Гэтым разам рэдакцыя прадставіла часопіс у цалкам новым фармаце: новы дызайн, новая канцэпцыя. Аўтары нумару Томаш Кемпа, Лена Глагоўская, Збігнеў Карпус, Вальдэмар Рэзмер, Алена Гапава, Альміра Усманава, Себастыян Штопэр, Магдалена Валігурска.
Тэма гэтага нумару: Першы ў Беларусі манумент Тадэвушу Касцюшку: гісторыя стварэння і выратавання. Аўтары нумару: Антон Мірановіч, Рышард Радзік, Зэновіюш Панарскі, Аляксандр Гужалоўскі, Сяргей Харэўскі, Войцех Сьляшынскі, Андрэй Казакевіч.
Тэма гэтага нумару: Прэса і выдавецтвы БНР. Аўтары нумару: Гянуце Кіркене, Уладзімір Ляхоўскі, Андрэй Чарнякевіч, Лена Глагоўская, Ірына Мацяш, Марак Вяжбіцкі, Зміцер Віцько.
Тэма гэтага нумару: Беларускія нацыянал-сацыялісты: хто яны? Аўтары нумару: Яраслаў Нікодэм, Дарота Міхалюк, Яанна Янушэўская-Юркевіч, Юры Грыбоўскі, Томаш Блашчак.
Тэма гэтага нумару: Балахоўцы: Палескі паход (лістапад 1920). Аўтары нумару: Бабетэ Квінкэрт, Уладзімір Ляхоўскі, Павел Алейнікаў, Міхаіл Яраслаўцаў, Томаш Кемпа.
Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу “Саюза вызвалення Беларусі” падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы “Фашысты” і “Арганізатары” скрозь прызму агентурных данясенняў.
Няма на складзе
Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка . У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь.
Няма на складзе
Тэма нумару: Ахвяры і каты . Паводле сваёй тэматыкі нумар з’яўляецца лагічным працягам сёлетняга першага нумара часопіса пад назвай “Паліцаі і партызаны” , то бок таксама прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.
Няма на складзе
Тэма нумару: Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах . У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцця грамадства ХІХ ст. і змены, якія ў ім адбываліся.
Няма на складзе
Тэма нумару: Нераўнапраўнае партнёрства: дзяржава і грамадзянская супольнасць пры кансалідаваным аўтарытарызме . У нумары асвятляюцца розныя вымеры грамадзянскай актыўнасці, у тым ліку культурная дзейнасць, барацьба за гендэрную (ня)роўнасць, палітычная салідарнасць, мясцовае самакіраванне, грамадзянская адукацыя, адносіны паміж рэлігійнымі групамі, маладзёвыя субкультуры, “зялёны” рух, а таксама працэс (дэ)кансалідацыі і (дэ)палітызацыі грамадзянскага сектара.
Няма на складзе
Тэма нумару: Польшча ў Другой сусветнай вайне. Нумар ахоплівае асноўныя вехі з гісторыі польскага ўзброенага чыну падчас Другой сусветнай вайны. У ім друкуюцца артыкулы, прысвечаныя чыста вайсковай праблематыцы (гісторыя стварэння і баявога шляху паасобных вайсковых фармаванняў), а таксама даследаванні, якія тычацца ваеннапалітычнай сітуацыі ў Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны.
Няма на складзе
Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага “Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы”. Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкай літаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі выдавецтвамі.
Няма на складзе
Тэма нумару: Беларусь у цяні Палесся. Гэты нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў ARCHE Пачатак. 2011. №3 .
Няма на складзе
Тэма нумару: Радзіма . У нумары сабраныя матэрыялы, якія так ці інакш рэфлексуюць над тэмай роднага дому ці прынамсі нейкім бокам датыкаюцца яе.
Няма на складзе
Тэма нумару: Гарадзенскі міленіум. Асноўнай тэмай гэтага нумару “ARCHE” стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Артыкулы нумара ахопліваюць перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці, дадаючы ў агульную скарбонку новыя веды па гісторыі Гародні і Гарадзеншчыны ў сферы палітыкі, архітэктуры, культуры, эканомікі і іншае.
Няма на складзе
Тэма нумару: “Магнатэрыя Вялікага Княства Літоўскага” . У нумары асвятляюцца пытанні як зараджэння магнацкага стану ў ВКЛ, так і ягонага далейшага развіцця ды заняпаду. Артыкулы прысвечаныя як асобным яскравым постацям, так і гісторыі цэлых магнацкіх родаў, іх уладанняў ды спецыфічных інстытутаў, з імі звязаных. У нумары друкуюцца працы беларускіх, літоўскіх і польскіх гісторыкаў.
Няма на складзе
Тэма нумару: Гістарыяграфія 1920-х гадоў: “доўгае XIX стагодзьдзе”. Частка 1. Мова і нацыя . Да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануецца панарама гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысьвечаная наступнаму, асобнаму пэрыяду мадэрнай эпохі — нашаму “доўгаму ХІХ стагодзьдзю”.
Няма на складзе
Тэма нумару: Гістарыяграфія 1920-х: “доўгае XIX стагодзьдзе”. Частка 2. Паўстаньні і рэвалюцыі . Гэтым разам да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануюцца найлепшыя здабыткі беларускай гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысвечаныя паўстанцкім і рэвалюцыйным падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. На 732 старонках знайшлі адлюстраванне падзеі паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг., стварэнне і дзейнасць народніцкіх гурткоў у другой палове ХІХ ст., асаблівасці рэвалюцыйных хваляванняў 1905—1907 гг. у Беларусі. Сярод аўтараў нумара — Іван Цвікевіч, Усевалад Ігнатоўскі,Сяргей Цытовіч, Уладзімір Пічэта, Зміцер Жылуновіч і інш.