Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Часопісы "ARCHE Пачатак"

Няма на складзе
Нумар прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выдадзены цалком ў колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. У ім друкуюцца сотні аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.  Наклад часопісу цалкам прададзены .
Тэма нумару: Замкі. Радзівілы. У нумары: гісторыя станаўлення бел-чырвона-белага сцягу ў якасці нацыянальна і дзяржаўнага сімвала; падборка матэрыялаў пра ўзнікненні і замацаванне ў нашай мове слова "Беларусь", у тым ліку пра меркаваны ўнёсак у гэта Кастуся Каліноўскага; аналіз "рэвалюцыйных" падзеяў, якія страсянулі Беларусь сёлета; прэзентацыя беларускаму чытачу сярмягі і ордэнаў Касцюшкі.
Гэтым разам рэдакцыя прадставіла часопіс у цалкам новым фармаце: новы дызайн, новая канцэпцыя. Аўтары нумару Томаш Кемпа, Лена Глагоўская, Збігнеў Карпус, Вальдэмар Рэзмер, Алена Гапава, Альміра Усманава, Себастыян Штопэр, Магдалена Валігурска.
Тэма гэтага нумару: Першы ў Беларусі манумент Тадэвушу Касцюшку: гісторыя стварэння і выратавання. Аўтары нумару: Антон Мірановіч, Рышард Радзік, Зэновіюш Панарскі, Аляксандр Гужалоўскі, Сяргей Харэўскі, Войцех Сьляшынскі, Андрэй Казакевіч.
Тэма гэтага нумару: Прэса і выдавецтвы БНР. Аўтары нумару: Гянуце Кіркене, Уладзімір Ляхоўскі, Андрэй Чарнякевіч, Лена Глагоўская, Ірына Мацяш, Марак Вяжбіцкі, Зміцер Віцько.
Тэма гэтага нумару: Беларускія нацыянал-сацыялісты: хто яны? Аўтары нумару: Яраслаў Нікодэм, Дарота Міхалюк, Яанна Янушэўская-Юркевіч, Юры Грыбоўскі, Томаш Блашчак.
Тэма гэтага нумару: Балахоўцы: Палескі паход (лістапад 1920). Аўтары нумару: Бабетэ Квінкэрт, Уладзімір Ляхоўскі, Павел Алейнікаў, Міхаіл Яраслаўцаў, Томаш Кемпа.
Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу “Саюза вызвалення Беларусі” падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы “Фашысты” і “Арганізатары” скрозь прызму агентурных данясенняў.
Няма на складзе
У нумары: эсэ Антона Рудака пра малавядомыя старонкі жыцця Барыса Рагулі і дзейнасці т.зв. "Наваградскага эскадрону", рэканструкцыя Аляксандра Гужалоўскага справы "Беларускага нацыянальнага цэнтру" (1933), у рамках якой было расстраляна 30 дзеячаў навукі і культуры, сенсацыйныя матэрыялы Змітра Дразда пра распрацоўку чэкістамі асяроддзя яўрэйскіх пісьменнікаў БССР (агентурная справа "Гніль"), біяграфія першага прэм'ера БНР Язэпа Варонкі і іншыя матэрыялы.