Дзеткам

Кнігі

Часопісы і альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Часопісы і альманахі

Новы нумар альманаху “Запісы БІНіМ” прысвечаны тэме “Памяць”. Яна надзвычай важная для эміграцыйнай культуры. Суродзічы на чужыне аб’ядноўваюцца на падставе агульнай памяці пра радзіму, ім важна пакінуць памяць па сабе для нашчадкаў як на Захадзе, гэтак і ў мэтраполіі. Памяць увасабляецца ў ідэях, тэкстах, вобразах, помніках. Можна сьцьвярджаць, што тэксты ня толькі гэтага выпуску альманаху аб’яднаныя ідэяй захаваньня памяці пра беларусаў на чужыне.
Няма на складзе
Тэма нумару: Партызаны і паліцаі. Тэксты, уключаныя ў гэтае выданне, у большасці сваёй прысвечаныя якраз адлюстраванню розных бакоў вышэйадзначаных аспектаў гісторыі Беларусі пад нямецкай акупацыяй у 1941—1944 гг.
Няма на складзе
Тэма нумару: Гісторыя старажытнага Наваградка . Пад адной вокладкай сабраныя чатыры вялікія працы, напісаныя ў розныя эпохі. Кожная з іх — прыклад даследчыцкай апантанасці і саліднасці, а таксама выдатны ўклад у вывучэнне мінулага. У нумары таксама змешчаныя пяць артыкулаў сучасных літоўскіх даследчыкаў.
Няма на складзе
Тэма нумару: Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый . Нумар цалкам прысвечаны разгляду сучаснага стану рэчаў, які склаўся ў Беларусі з аховай архітэктурных помнікаў, і спробаў, скіраваных на яго паляпшэнне. Аўтарамі нумара звярталася ўвага як на праблемы захавання старой архітэктуры ў буйных беларускіх гарадах, такіх як Мінск, Горадня, Берасце і Орша, так і на логіку зменаў культурнага ландшафту малых беларускіх гарадоў.
Няма на складзе
Тэма нумару: Жыцьцё раззброенага чалавека . У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага “Жыццё раззброенага чалавека”. Паводле ўспамінаў пісьменніка, гэты раман ён сам лічыў нават больш вартым за знакамітага “Каханка Вялікай Мядзьведзіцы”.
Няма на складзе
Тэма нумару: Заходняя беларусь. Міжваенны перыяд. Ён цалкам прысвечаны розным аспектам гісторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг., калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы.
Няма на складзе
Тэма нумару: Род Сапегаў . Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага неразрыўна звязана з дзейнасцю шэрагу магнацкіх родаў. Гэтая дзейнасць мела як станоўчыя, так і адмоўныя наступствы для гісторыі Княства. Сярод гэтых родаў Сапегі займаюць у гісторыі ВКЛ адно з першых месцаў.У гэтым нумары сабраныя артыкулы вядучых гісторыкаў Беларусі, Літвы і Польшчы, якія займаюцца гісторыяй роду Сапегаў.
Няма на складзе
Тэма нумару: Віцебскія гісторыі . Гэты нумар цалкам прысвечаны Віцебску і яго тысячагадовай гісторыі. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагоддзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедствы ад захопаў і акупацый. Тэма знішчэння, рамонту, аднаўлення і занядбання замкаў пастаянна падымалася жыхарамі Віцебска ў яго сярэднявечнай і раннемадэрнай гісторыі”.
Няма на складзе
Тэма нумару: Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый . Восьмага верасня 1514 г., у дзень нараджэння Багародзіцы, наводдаль ад сталіц і магутных крэпасцей, там, дзе рэчка Крапіўна ўпадае ў Дняпро, разгарэўся бой. Летапісцы назвалі яго вялікай бітвай і адзначылі, што войскі вялікага князя маскоўскага Васілія III пацярпелі паражэнне ад значна меншай арміі вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Арміяй Жыгімонта камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі. Дарма што ў той час беларуская зямля зведала мноства падобных баталій, менавіта бітва пад Оршай заняла адмысловае месца ў гісторыі.
Няма на складзе
Нумар адчыняецца яго цэнтральнай публікацыяй ‒ перакладам на беларускую мову сусветна вядомага рамана Дэна Браўна “Код да Вінчы” .
Няма на складзе
Тэма нумару " Міхал Клеафас Агінскі. Мемуары за 1795—1810 гады" . Асноўную частку нумара складае публікацыя перакладу на беларускую мову успамінаў вядомага польска-беларускага кампазітара і палітычнага дзеяча канца XVIII — пачатку ХІХ стст. Міхала Клеафаса Агінскага “Мемуары пра Польшчу і палякаў”. Першая частка гэтых успамінаў, якая ахоплівала 1788—1794 гг., ужо ў свой друкавалася ў “ARCHE” (№ 6 за 2011), у дадзеным нумары публікуецца іх працяг, што ахоплівае 1795—1810 гг. Публікацыя прымеркаваная да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, якое шырока адзначаецца ў гэтым годзе.
Няма на складзе
Тэма нумару — “Князі Радзівілы” . Гісторыя роду Радзівілаў — гэта гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Без удзелу Радзівілаў не адбывалася фактычна ніводная значная падзея ў гісторыі Княства. Радзівілы праславіліся як выдатныя палкаводцы, міністры і дыпламаты.
Няма на складзе
Нумар прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выдадзены цалком ў колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. У ім друкуюцца сотні аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.  Наклад часопісу цалкам прададзены .
Гэты нумар, прысьвечаны філёлягу Алене Юрэвіч (1928—2006). Друкуецца шэраг матэрыялаў, у тым ліку ўспаміны пра яе Вітаўта Кіпеля, ды бібліяграфія яе працаў.
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).
Нумар прысьвечаны эпісталярнай спадчыне эміграцыі — часам лісты ёсьць адзінай крыніцай у вывучэньні тых ці іншых праяваў. “Эпісталярыі, як дэталізаваны адбітак адносінаў паміж аўтарам і адрасатам, шмат даюць для разуменьня часу і спэцыфікі эміграцыйнага жыцьця, тых ці іншых учынкаў у яго кантэксьце”.
Няма на складзе
Тэма нумару — Беларусы ў Нямеччыне. Для гісторыі беларускай эміграцыі Нямеччына стала надзвычай значнай краінай. Тут нацыянальнае жыцьцё пачалося яшчэ ў міжваенны час, не спынялася ў Другую сусьветную вайну, а пасьля яе — у 1945—1950 гг. — разгарнулася, як нідзе раней. Нямеччына для паваенных беларускіх эмігрантаў была краінай “другога выхаду” — месцам, адкуль яны выяжджалі на сталае жыхарства ў іншыя, бывала й вельмі далёкія рэгіёны сьвету. (З прадмовы).  Наклад гэтага нумару цалкам прададзены .
Тэмай сёлетніх “Запісаў” стала ўласна літаратура, ня толькі эміграцыйная, а беларуская цалкам. Тэксты літаратурнай тэматыкі публікуюцца ў розных разьдзелах нумару.