Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Коміксы

Музыка

Рознае

Аўтары

Дакументальная проза

Памук Архан
«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за атмасферу Стамбула, якая прысутнічае ў творах Памука, ён і атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.
Федарэнка Андрэй
Новую кнігу Андрэя Федарэнкі складаюць творы, напісаныя ў апошнія гады.
Савёнак Лявон
У кнігу твораў Лявона Савёнка (1897—1974) увайшлі ўсе выяўленыя на сёння яго аўтарскія тэксты: фельетоны, нарысы, артыкулы, аповесць “Запіскі эмігранта” (“Дзённік Ів. Ів. Чужанінава”). У дадатку змешчаныя мемуары жонкі “караля фельетона” — Апалоніі Савёнак (1901—1982), дзяячкі беларускага адраджэньня пачатку XX стагоддзя.
Гілевіч Ніл
У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем... дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой.
Стагановіч Аляксандр
Кніга Аляксандра Стагановіча (1890—1988) “Успаміны пасла” распавядае пра жыццё аўтара з самага пачатку ХХ ст. да канца 1940-х гг. — эміграцыі ў ЗША. Асноўны змест мемуараў закранае грамадска-палітычныя падзеі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны. Дэталі дачыненняў палітычных лідараў, асаблівасці выбараў у польскі сойм, дзейнасць беларускага актыву ў часы акупацыі і ў пасляваеннай Германіі — усё гэта можна знайсці на старонках грунтоўна пракаментаваных успамінаў.
Бічэль Данута
Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль "Хадзі на мой голас" — гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася спн. Данута, або іхная творчасць зрабіла пэўны ўплыў на ейнае жыццё і паэзію.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфічным даведнікам.
Станкевіч Юры
У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ — кіно, і прысвечанае памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету — Акіры Курасавы.
Лякуцюр Жан
Біяграфічная кніга “Шарль дэ Голь” знаёміць чытача з лёсам адной з найцікавейшых постацяў сусветнай палітыкі ХХ ст.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Сіўко Франц
У кнігу ўвайшлі прыпавесці вядомай трылогіі “Удог”, якія адлюстроўваюць праявы ментальнасці айчыннага грамадства, экзістэнцыйныя варункі яго культурна-этнічных трансфармацый на пераломных гістарычных этапах; апавяданні — мастацкая інтэрпрэтацыя досведу пісьменніка ад назіранняў і роздуму над жыццёвымі з’явамі і калізіямі дзён прамінулых і дня сённяшняга; эсэ — вынік сузірання і філасофскага аналізу.
Юрэвіч Лявон
Кніга гэтая — пра кніжнікаў, пісьменнікаў і паэтаў, стваральнікаў і выдаўцоў часопісаў, друкароў і пра самі друкі. Пра справу Скарынаву на эміграцыі.
няма на складзе
Гомрынгер Нора
Кніга паэзіі і выбраных эсэ сучаснай нямецкамоўнай аўтаркі Норы Гомрынгер выходзіць па-беларуску ўпершыню і, безумоўна, прыцягне чытацкую ўвагу сваёй паэтычнай неардынарнасцю і выбітнасцю.
няма на складзе
Тэма нумару: Радзіма . У нумары сабраныя матэрыялы, якія так ці інакш рэфлексуюць над тэмай роднага дому ці прынамсі нейкім бокам датыкаюцца яе.
няма на складзе
Тэма нумару: Гарадзенскі міленіум. Асноўнай тэмай гэтага нумару “ARCHE” стала Гародня як цэнтр прыцягнення. Артыкулы нумара ахопліваюць перыяд ад Сярэднявечча да сучаснасці, дадаючы ў агульную скарбонку новыя веды па гісторыі Гародні і Гарадзеншчыны ў сферы палітыкі, архітэктуры, культуры, эканомікі і іншае.
няма на складзе
Тэма нумару — “Князі Радзівілы” . Гісторыя роду Радзівілаў — гэта гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Без удзелу Радзівілаў не адбывалася фактычна ніводная значная падзея ў гісторыі Княства. Радзівілы праславіліся як выдатныя палкаводцы, міністры і дыпламаты.
няма на складзе
Тэма нумару: Артур Голдэн “Мемуары гейшы” . Арыгінальнае выданне рамана пабачыла свет у 1997 годзе і цэлыя два гады знаходзілася ў спісе бестсэлераў “New York Times”.  Яго сукупны наклад перасягнуў 4 мільёны асобнікаў. Твор перакладзены болей чым на 30 моў. Гэта адзін з самых папулярных раманаў сучаснасці.
няма на складзе
Тэма нумару " Міхал Клеафас Агінскі. Мемуары за 1795—1810 гады" . Асноўную частку нумара складае публікацыя перакладу на беларускую мову успамінаў вядомага польска-беларускага кампазітара і палітычнага дзеяча канца XVIII — пачатку ХІХ стст. Міхала Клеафаса Агінскага “Мемуары пра Польшчу і палякаў”. Першая частка гэтых успамінаў, якая ахоплівала 1788—1794 гг., ужо ў свой друкавалася ў “ARCHE” (№ 6 за 2011), у дадзеным нумары публікуецца іх працяг, што ахоплівае 1795—1810 гг. Публікацыя прымеркаваная да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, якое шырока адзначаецца ў гэтым годзе.
няма на складзе
Тэма нумару: Гісторыя старажытнага Наваградка . Пад адной вокладкай сабраныя чатыры вялікія працы, напісаныя ў розныя эпохі. Кожная з іх — прыклад даследчыцкай апантанасці і саліднасці, а таксама выдатны ўклад у вывучэнне мінулага. У нумары таксама змешчаныя пяць артыкулаў сучасных літоўскіх даследчыкаў.