Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Мастацкая літаратура

Ленау Нікалаус
Нікалаус Ленау (1802 – 1850) – нямецкамоўны паэт, народжаны на славянска-вугорска-румынскім памежжы колішняй Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. Яго творчасць, з аднаго боку, абапіралася на традыцыі еўрапейскага рамантызму, а з другога, у ёй знайшла увасабленне эстэтыка плыні «бідэрмаер», якая імкнулася адрадзіць асобныя дарамантычныя мастацкія каштоўнасці.
Петэфі Шандар
Шандар Петэфі (1823-1849) — нацыянальны паэт Венгрыі, пачынальнік рамантычнай паэзіі на венгерскай мове. Для Венгрыі яго творчасць мела такое самае значэнне, як творчасць Янкі Купалы для Беларусі.
Бухтуры Абу Убада аль
Абу Убада аль-Ўалід аль-Бу́хтуры (821–897), родам з Сірыі, – адзін з самых значных прадстаўнікоў сярэдневечнай арабскай літаратуры, у творчасці якога своеасаблівым чынам спалучыліся традыцыі даўнейшай бедуінскай і пазнейшай ісламскай паэзіі.
Блок Аляксандр
Аляксандр Блок (1880–1921) – рускі паэт, драматург і літаратурны крытык. Адзін з заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакацыйнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік паэтычнага слэму, батлу і рэкламнага капірайтынгу.
Байран Джордж Гордан
Джордж Гордан Байран (1788-1824) - выдатны англійскі паэт-рамантык і драматург. Імя Байрана дало назву цэламу кірунку еўрапейскае думкі.
Вянцлава Томас
Томас Вянцлава (нар. у 1937) – на сёння самы вядомы ў свеце паэт з ліку тых, што пішуць па-літоўску. У 1960–1970‑х гг. быў актыўным удзельнікам дысідэнцкага руху ў савецкай імперыі, уваходзіў у літоўскую Хельсінкскую групу, за што быў арыштаваны і ў 1977 г. высланы з СССР. Цяпер зноў жыве на радзіме. Быў добра знаёмы з паэтамі-нобелеўскімі лаўрэатамі Чэславам Мілашам, Шэймусам Хіні, Іосіфам Бродскім.
Сасюра Валадымір
Валадымір Сасюра (1898-1965) — выдатны ўкраінскі паэт і перакладчык, аўтар больш як 40 паэтычных зборнікаў. Быў шчырым сябрам Беларусі, якую называў сінявокай сястрой Украіны. Сябраваў з многімі беларускімі пісьменнікамі, асабліва былымі маладнякоўцамі Уладзімірам Дубоўкам і Андрэем Александровічам.
Паўлікоўска-Яснажэўска Марыя
Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска (1891–1945) – польская паэтка, звязаная з колам скамандрытаў, яскравая прадстаўніца міжваеннага дзесяцігоддзя. У яе вершах, іранічных, пачуццёвых і афарыстычных, увасоблены дух часу – вера ў прагрэс, цікавасць да навукі і табуяванай на той час тэмы жаночай цялеснасці, з якой паэтка абыходзілася скандальным, на думку тагачасных крытыкаў, чынам. У пазнейшай творчасці звярталася да асэнсавання Другой сусветнай вайны.
Марцыял Марк Валерый
Марк Валерый Марцыял (каля 40 - паміж 102 і 104) – адзін з найбольш значных паэтаў срэбнага веку старажытнарымскай літаратуры, незраўнаны майстар эпіграмы і, магчыма, найлягчэйшы для сучаснага чытача антычны класік.
Катул Гай Валерый
Гай Валерый Катул (каля 84 да н. э. – каля 54 да н. э.) – рымскі паэт часоў позняй рэспублікі, найважнейшы з неатэрыкаў. Вершы Катула – далікатныя прызнанні ў каханні, кпіны з сяброў, надзвычай вынаходлівая лаянка н ворагаў – высока цаніліся ў антычнасці. Усе пераклады ў зборніку друкуюцца ўпершыню.
Фрост Роберт
Роберт Лі Фрост (1874–1963) — адзін з найвыбітней­шых амерыканскіх паэтаў, чатырохкратны лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі за паэзію. Гэтая кніга змяшчае пераклад вы­браных вершаў з яго шматдзесяцігадовай творчасці.
Бгартрыгары
Бгартрыгары (570?–651?) – індыйскі мовазнаўца і паэт, аўтар знакамітага філасофска-лінгвістычнага трактата "Пра словы ды сказы". Традыцыйна лічыцца і аўтарам зборніка "Тры сотні" – нізкі паэтычных выслоўяў пра правільныя паводзіны, каханне ды аскетызм, – выбраныя вершы з якога прапануюцца ў гэтай кнізе.
Бачыньскі Кшыштаф Каміль
Кшыштаф Каміль Бачыньскі (1921–1944) – самы значны польскі паэт з «пакалення калумбаў», што сталеў у часы Другой сусветнай вайны і загінуў на чацвёрты дзень Варшаўскага паўстання. Шукаў новыя паэтычныя формы для апісання досведу жыцця пад акупацыяй, і яго апакаліптычныя вершы адлюстроўваюць лёс асобы, якой давялося сутыкнуцца з вялікай гісторыяй.
Бядуля Змітрок
Змітрок Бядуля (сапраўднае Шмул Плаўнік, 1886–1941) – класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў.
Леапардзі Джакама
Джакама Леапардзі (1798 – 1837) – адна з самых значных постацяў шматвяковай італьянскай паэзіі. Лірычны герой яго рамантычнай, з элементамі эстэтыкі, лірыкі – асоба, якая пастаянна знаходзіцца ў разладзе з сабою і імкнецца да ўцёкаў ад самае сябе.
Няма на складзе
Ядвігін Ш
У кнігу выбраных твораў аднаго з пачынальнікаў новай беларускай прозы Ядвігіна Ш. – Антона Іванавіча Лявіцкага (1896-1922) – увайшлі апавяданні і байкі ў прозе, першы беларускі раман "Золата", паэма "Дзед Завала", нарысы, успаміны, артыкулы.
Няма на складзе
Гілевіч Ніл
Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў – вершы, паэмы, раман у вершах "Родныя дзеці", празаічная аповесць "Перажыўшы вайну", эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Васілевіч Алена
Кнігу выдатнага мастака слова, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алены Васілевіч (нар. 1922 ) склалі тры аповесці з яе славутай тэтралогіі “Пачакай, пратрымайся”, найлепшыя апавяданні і эсэ розных гадоў.