Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Мастацкая літаратура

Няма на складзе
Дранько-Майсюк Леанід
Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны, і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбны, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці…  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Гэрбэрт Зьбігнеў
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта (1924—1998). Большасьць тэкстаў публікуецца па-беларуску ўпершыню. Некаторыя вершы падаюцца ў новых беларускіх перакладах.
Няма на складзе
Харытанюк Наталка
Напружыць усе сілы і паглядзець праз свае маскі ў гэтай кнізе. Зрабіць некалькі колаў па пакоі і падыйсці да Гары. Пабачыць у яго акулярах свой адбітак. Паглядзець глыбей. Яшчэ глыбей. Наскрозь. Супасці з гэтай маскай назаўжды. Нарэшце ахапіць Усё.
Няма на складзе
Караткевіч Уладзімір
Раман “Чорны замак Альшанскі” (1979) — адзін з найпапулярнейшых твораў Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) — напісаны ў жанры гістарычнага дэтэктыва, які ў апошнія дзесяцігоддзі стаў лідарам сусветнай літаратуры. Займальны і пазнавальны твор, дзе цесна перапляліся гісторыя і сучаснасць, раскажа вам шмат чаго цікавага пра гісторыю Беларусі.
Няма на складзе
Сярод герояў кнігі – жабяня Квыш-Квыш, лянівая Чарапаха, Выдра-Выдраніца і шмат іншых. Амаль у кожным апавяданні, казцы, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама падаецца шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет.
Няма на складзе
Гэты нумар часопіса аднолькава багаты на розныя літаратурныя жанры, але асабліва на паэзію. На старонках выдання — вершы Генадзя Бураўкіна, Юркі Голуба, Васіля Жуковіча, Наталлі Русецкай, Віктара Слінкі, Юрася Шамецькі, а таксама Ярыны Дашынай і Андрэя Сцепанюка. Адметнасць нумара — Анталогія сучаснай украінскай літаратуры. Паэзію пераклалі на беларускую мову Аксана Спрынчан, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Эдуард Акулін. Прозу сямі аўтараў перастварыў Валер Стралко.
Няма на складзе
Аўтары нумару: Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Аляксандр Лукашук, Аксана Спрынчан, Уладзімір Сцяпан, Андрэй Хадановіч, Алесь Усеня ды і ншыя.
Няма на складзе
Аўтары нумару: Віктар Баранаў, Васіль Быкаў, Валеры Дубоўскі, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Алег Мінскін, Уладзімір Сіўчыкаў ды іншыя. Гэты нумар адметны гутаркай Зінаіды Гімпелевіч з Васілём Быкавым. Гэты ўнікальны матэрыял прымеркаваны да дзён памяці пісьменніка, якія праводзяцца 19 і 22 чэрвеня.
Няма на складзе
Аўтары нумару: Святлана Алексіевіч, Ігар Бабкоў, Рыгор Барадулін, Данута Бічэль, Алесь Каско, Вінцэсь Мудроў, Эрнест Ялугін ды іншыя.
Няма на складзе
Гэты нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” адметны вялікай колькасцю твораў і аўтараў — на яго старонках апублікаваўся 31 творца. Асноўная ўвага надаецца паэзіі — арыгінальнай і перакладной. Аўтары нумару: Алесь Бяляцкі, Вера Бурлак, Ева Вежнавец, Льюіс Кэрал, Уладзімір Някляеў, Сяргей Рублеўскі, Анатоль Сідарэвіч і іншыя.
Няма на складзе
Пабачыў свет 67-ы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”. Выданне адзначаецца вершаванай падборкай Рыгора Барадуліна, а таксама моцнымі празаічнымі творамі сучасных беларускіх аўтараў і ўрыўкам з аповесці Тараса Шаўчэнкі “Мастак”, перакладзеным на беларускую мову Валерам Стралко. Сярод аўтараў таксама Лідзія Арабей, Леанід Галубовіч, Віктар Казько, Барыс Сачанка, Андрэй Федарэнка і іншыя.
Няма на складзе
Аўтары нумару: Славамір Адамовіч, Данута Бічэль, Анатоль Бутэвіч, Ніл Гілевіч, Уладзімір Някляеў, Зянон Пазьняк, Алесь Усеня ды іншыя.
Няма на складзе
Сіўчыкаў Уладзімір
Гэтую кніжку Уладзіміра Сіўчыкава склалі арыгінальныя вершы і паэтычныя наследаванні. Чытанка адрасуецца дзецям, іх мамулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўніцам.
Няма на складзе
Гэтую кнігу "Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменьніка" склалі сучасныя жаночыя апавяданні. Большасьць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў", большасьць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія ня маюць пакуль сваёй першай кнігі...  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Сачанка Барыс
Кнігу знакамітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Барыса Сачанкі (1936—1995) склалі аповесці “Апошнія і першыя”, “Родны кут”, выбранае з рамана ў навелах “Чужое неба”, а таксама апавяданні розных гадоў.
Няма на складзе
Купала Янка
Факсымільнае выданьне другога зборніка паэта, які выйшаў у 1910 годзе ў Пецярбурзе.
Няма на складзе
Брусевіч Анатоль
Кніга “Апошні дзень” ужо адной сваёй назвай здольная выклікаць змрочныя асацыяцыі. Аднак вершы, змешчаныя тут, поўняцца не толькі цемрай трывогі, але і святлом надзеі. Яны балансуюць на хісткай мяжы — паміж напаўразбуранай традыцыяй і нечым невядомым. Невядомае заўсёды пужае, фарбуючы светаадчуванне ў чорныя і шэрыя колеры, прымушае бегчы без аглядкі. Традыцыя дазваляе спыніцца, азірнуцца і паслухаць галасы мінулага…  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Сіпакоў Янка
“Зубрэвіцкая сага” — раман-містыфікацыя ў апавяданнях. Пачынаецца кніга паляваннем нашых продкаў на мамантаў, а заканчваецца падзеямі Другой сусветнай вайны, нашэсцем немцаў на Беларусь, якая тады была ў складзе Савецкага Саюза.
Няма на складзе
Дайнека Леанід
У новым рамане аўтар не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV—XVI ст., у Рым, у Вялікае Княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.
Няма на складзе
Лем Станіслаў
У кнігу выдатнага польскага фантаста Станіслава Лема ўвайшлі раман “Непераможны” і некалькі апавяданняў. У іх са звыклым пісьменніку майстэрствам паказаныя складаныя ўзаемаадносіны чалавека і невядомых касмічных праяваў. Героі Станіслава Лема сутыкаюцца з жудаснымі і незразумелымі чалавечаму розуму загадкамі, якія хавае космас. Але насуперак ўсім цяжкасцям і нечаканасцям яны застаюцца людзьмі.