Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Мастацкая літаратура

Няма на складзе
Холе Стыян
Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з “чужога часу” і прывозяць кожнае лета з сабою “раматус, артрыт і міндальны пірог”. Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
Няма на складзе
Галавіна Ганна
Кнiга адрасаваная дзеткам дашкольнага i малодшага школьнага ўзросту. Яна дапамагае вывучыць лiтары беларускага алфавiта, а таксама назвы садавiны, гароднiны i кветак. Невялiкiя вершы лёгка запамiнаюцца. Дарослыя могуць iх чытаць маленькiм у дарозе, перад сном, падчас сняданку на свежым паветры i проста калi заўгодна.
Няма на складзе
Быкаў Васіль
У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыі і крытыкі аповесці; у “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора.
Няма на складзе
ა Бураўкін Генадзь
Гэтую кнігу паэзіі Генадзь Бураўкін напісаў ужо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы “Узнясенне” і “Развітанне”, прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Хадановіч Андрэй
У другой кнізе вершаў Андрэя Хадановіча “Лісты з-пад коўдры” сабраныя тэксты, напісаныя ў 1999—2003 гадох.
Няма на складзе
ა Льюіс Клайв Стэйплз
У аповесці Клайва Стэйплза Льюіса (1898—1963) “Лісты Круцяля” (1941) стары дасведчаны д’ябал Круцель, які займае важную пасаду ў бюракратычным апараце пекла, дае парады свайму пляменніку, спакусніку-пачаткоўцу Чарнобліку, як найбольш эфектыўна схіляць людзей да зла, каб зрабіць іх пажывай для пекла. Разглядаючы ў парадаксальным святле — з гледзішча д’ябла — самыя розныя сферы чалавечага жыцця (каханне, сяброўства, дачыненні бацькоў і дзяцей, страхі, амбіцыі, духоўныя пошукі, палітычныя перакананні, гастранамічныя звычкі і г. д.), Льюіс змог дасягнуць таго, чаго раней не ўдавалася нікому: прымусіў нячыстую сілу папрацаваць на ніве апалогіі хрысціянства.
Няма на складзе
Кудасава Наста
Дэбютная кніга Насты Кудасавай "Лісьце маіх рук" будзе цікавая самаму шырокаму колу чытачоў, у тым ліку яна прыйдзецца даспадобы найбольш патрабавальным і кшталтаваным аматарам паэзіі.
Няма на складзе
“Лучынка” — гэта зборнік апавяданняў, казак, вершаў сучасных беларускіх аўтараў і класікаў беларускай літаратуры. Таксама ў кніжцы можна знайсці пераклады твораў сусветнавядомых літаратараў на беларускую мову, беларускія прыказкі і прымаўкі. “Лучынка” — гэта кніжка для сямейнага чытання.
Няма на складзе
Сцюарт Мэры
Кніга шатландскай пісьменніцы Мэры Сцюарт знаёміць нас з хлопчыкам Людвікам, які праз любоў да свайго старога каня Рэнці выпраўляецца ў небяспечнае падарожжа па фантастычнай краіне Задыяка. Кніга паказвае, наколькі важна ў сяброўстве быць адданым і шчырым, выхоўвае веру ў тое, што кожны чалавек мае годныя якасці, і ў яго сіле развіць іх у сабе ці занядбаць.
Няма на складзе
Вісландэр Юя, Вісландэр Тумас
“Малы і Білан” — працяг кнігі “Малы і Мядзведзік” шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру — Мядзведзіку.
Няма на складзе
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
Мама Му не хоча сумаваць. Яна ўвесь час вучыцца чамусьці новаму. Напрыклад… будаваць дамок! Гісторыя пра карову, якая праз мэтанакіраванасць, веру ў сябе і стараннасць, а таксама насуперак перасцярогам сябра Крумкача робіць фантастычныя рэчы!
Няма на складзе
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
Прыгоды каровы Мамы Му і ейнага сябра Крумкача даўно палюбіліся беларускім дзеткам. Гэтым разам шведская пісьменніца Юя Вісландэр ды ілюстратар Свэн Нурдквіст апавядаюць, як Мама Му сабралася ў басейн, і што з гэтага атрымалася.  Кніга цалкам прадалася.
Няма на складзе
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
Ці вы калі бачылі, каб карова хадзіла ў бібліятэку, а крумкач пісаў кнігу? Вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў уся Швецыя захапляецца прыгодамі персанажаў, прыдуманых Юяй Вісландэр, ды разглядае малюнкі Свэна Нурдквіста — лаўрэата прэміі Астрыд Ліндгрэн. Далучайцеся!
Няма на складзе
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
Калядная казка пра самую знакамітую шведскую карову Мама Му і ейнага сябра Крумкача, расказаная пісьменніцай Юяй Вісландэр і ілюстратарам Свэнам Нурдквістам. Героі рыхтуюць падарункі, упрыгожваюць ялінку і робяць цуды!  Кніга цалкам прадалася.
Няма на складзе
Шаўчэнка Тарас
Гэтая кніга прысвечаная 200-годдзю Тараса Шаўчэнкі, паэта, мастака, філосафа, адраджэнца ўкраінскай нацыі. Выйшаўшы з самых нізоў тагачаснага грамадства, ён падняўся да сусветных вяршынь прызнання.
Няма на складзе
Качаткова Паліна
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся.
Няма на складзе
ა Каско Алесь
У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.
Няма на складзе
Быкаў Васіль
Амаль 20 гадоў твор быў забаронены для друку. Потым Быкаў неаднойчы шкадаваў аб тым, што стала з яго аповесцю — і быў упэўнены, што не засталося ніводнага першага, аўтарскага экзэмпляра. Але сучаснікам удалося знайсці той самы ўнікальны чарнавік. І вось нарэшце праз пяцьдзесят гадоў пасля напісання аповесць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” выдадзеная нарэшце так, як стварыў яе аўтар.