Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Мастацкая літаратура

Няма на складзе
Адамовіч Андрэй
Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?
Савёнак Лявон
У кнігу твораў Лявона Савёнка (1897—1974) увайшлі ўсе выяўленыя на сёння яго аўтарскія тэксты: фельетоны, нарысы, артыкулы, аповесць “Запіскі эмігранта” (“Дзённік Ів. Ів. Чужанінава”). У дадатку змешчаныя мемуары жонкі “караля фельетона” — Апалоніі Савёнак (1901—1982), дзяячкі беларускага адраджэньня пачатку XX стагоддзя.
Някляеў Уладзімір
Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх вершах Уладзімір Някляеў, як заўсёды ў новых творах, нечаканы нават для даўніх прыхільнікаў ягонай творчасці.
Няма на складзе
Задура Богдан
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы з чатырнаццаці зборнікаў Богдана Задуры. Аўтар — бясспрэчны класік сучаснай літаратуры, адзін з найвядомейшых у Польшчы і за яе межамі паэтаў, перакладзены на многія мовы. "Труны з Ікеі" ў перакладах Андрэя Хадановіча — першае выданне знакамітага паэта ў Беларусі.
Няма на складзе
Кудласевіч Анатоль
Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні.Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцяў і пракавечных ісцінаў, кажучы па іншаму, літаратура і мастацтва, калі яно сапраўднае, падштурхоўвае чалавека да храма.
Кельман Даніэль
Раман славутага аўстрыйска-нямецкага пісьменніка Даніэля Кельмана пераносіць Тыля Уленшпігеля, сярэднявечнага бадзягу і правакатара, у бязлітасны зруйнаваны свет XVII стагоддзя. Мы пачуем галасы самых розных герояў, большасць з якіх — рэальныя гістарычныя асобы. Цяжка будзе не паверыць сплеценай з іх лёсаў напаўпраўдзівай-напаўвыдуманай эпапеі жахлівай Трыццацігадовай вайны. Аўтар па-штукарску жангліруе словамі, стылямі і сэнсамі, у выніку чаго вырастае не жартоўны аповед пра блазна, а тонкі, трагічны і глыбокі твор, гімн мове і жыццю.
Вярцінскі Анатоль
Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях.
Няма на складзе
Аўтары нумару: Зміцер Вішнёў, Вадзім Месяц, Ілля Сін, Сяргей Сыс, Кастусь Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Рышард Капусцінскі, Моніка Рынк, Сяргей Жадан, Ірына Шаўлякова, Віктар Жыбуль, Юр Пацюпа, Лада Алейнік, Сяргей Кавалёў, Марыя Дуброўская, Джэці, Аляксей Харужка, Кацярына Шчасная, Алена Лернова, Георгій Барташ, Der Skeptiker.
Няма на складзе
Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740—1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімер Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай “Не-Тэксты”, дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы.
Няма на складзе
Беларускі чытач нарэшце пазнаёміцца з анталогіяй сучаснай нямецкай літаратуры. Упершыню студэнты беларускіх дзяржаўных універсітэтаў папрацавалі над перакладамі на беларускую мову цікавых сучасных празаічных твораў цяперашняй Германіі, каб і надалей мацаваліся добрыя сяброўскія зносіны паміж культурамі нашых народаў.
Няма на складзе
Сіўчыкаў Уладзімір
Кнігу прозы Уладзіміра Сіўчыкава склалі фрывольныя і дасціпныя тэксты, іранічна-займальныя і лёгкачытэльныя жыццёвыя показкі, а часам і трагікамічныя гісторыі ды фацэцыі.
Няма на складзе
Календа Сяргей
Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка, “Кантынэнтальны сьняданак”, пабачыла сьвет у 2012-м, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка, “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучаная, і ўлічанае ўсё альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напісанаю.
Мінскевіч Серж
Перад вамі — “аповесць легендарных часоў”. “Аповесць”, бо гэта займальная, захапляльная гісторыя. “Легендарных часоў”, бо ў ёй апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.
Івашчанка Анатоль
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.
Пятрэнка Юльяна
...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе.
Няма на складзе
Вашчанка Аляксандр
Сюжэт аповесці пабудаваны на тым, што гарадскі хлопчык прыязджае на канікулы ў вёску да бабулі і ў час святкавання Купалля знаёміцца з дзядком, які распавядае яму і ягоным сябрам паданні пра Змея, ваўкалакаў, дамавікоў, русалак, Вужынага цара. Пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, далёкае мінулае робіцца блізкім і зразумелым.
Кадарэ Ісмаіль
У рамане “Хроніка ў камені”, які непасрэдна спрычыніўся да сусветнай славы аўтара, вачыма хлопца-падлетка паказаны яго родны горад Дзіракастра за часамі італьянскай і нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну. Гэта не толькі самы асабісты, але і самы лірычны твор жывога класіка албанскай і еўрапейскай літаратуры.