Мастацкая літаратура
Няма на складзе
Гэтая кніга з’яўляецца першым зборнікам скандынаўскіх народных баладаў у перакладзе на беларускую мову. Творы зборніка перакладзеныя з шасці моваў: шведскай, дацкай, нарвежскай, фарэрскай, ісландскай і норн – а таксама суправаджаюцца арыгінальнымі тэкстамі. Тэматыку ўсіх баладаў можна сцісла апісаць як “каханне, смерць, пачвары”.
Няма на складзе
Дваццаць гісторый кахання рэальных людзей… Дваццаць спроб даведацца, што ж такое яно, каханне па-беларуску. Унікальнасць зборніка ў тым, што вы патрапляеце не толькі ў мастацкі свет, але і нібыта ў рэаліці-шоу. Вы пачуеце шчырыя споведзі і вядомых асобаў – мастакоў, тэатралаў, музыкаў, і звычайных, на першы погляд, людзей – але любові і жарсцям паміж імі маглі б пазайздросціць нават галівудскія зоркі.
Няма на складзе
У кнізе беларускія дзеці, іх мамы, таты, бабулі і дзядулі знойдуць вершы, забаўлянкі-прыбабунькі, якія даўно палюбіліся польскай дзятве.
Няма на складзе
Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў.
Няма на складзе
Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам / Керэт Эдгар ; пераклад з мовы іўрыт Паўла Касьцюкевіча. – Мінск : Логвінаў, 2007. – 200 с. Цьвёрдая вокладка. ISBN 978-985-6800-32-3
Няма на складзе
Абсалютна нестандартны пераклад Алеся Разанава. З фрывольнасцямі, жартамі і песнямі, якія, падобна на тое, напісаў замест летувіса ўласна сам перакладчык. Спектакль, які стаў сімвалам мастацкага супраціву эпохі брэжнеўскага застою, — у выглядзе тэксту, на жаль, застаецца актуальным.
Няма на складзе
Уладзімір Даніленка — адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі найлепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды, непакорнасці і напоўніцу перадае ўкраінскі характар.
Няма на складзе
Кніга ўяўляе з сябе зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая Беларусь. Ці знаходзяць героі ў сярэднім веку тое, што шукалі ў маладосці, якую яны стварылі будучыню, з самаіроніяй, сумам і любоўю распавядаецца аўтарам у творах новага тысячагоддзя.
Няма на складзе
Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў.
Няма на складзе
Багацце спадарыні Эл бадай што роўнае багаццю каралевы Боны, і характар такі ж… Аўтар упэўнены: цвярозы погляд на каханне гэтак жа патрэбны, як і рамантычны погляд, а ў паэзіі праўдзівы той, хто ператварыў сваю маладосць з узроставай катэгорыі ў эстэтычную, упрыгожыў яе памяркоўнасцю і абараніў ад зайздрасці… Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Усе жывёлы і ўсе людзі паміраюць, у гэтым няма ніякае навіны. Паміраюць у зямлі чарвячкі, паміраюць камарыкі і нават змеі. Кветка, вянучы, ператвараецца ў перагной. Трава робіцца сенам дзеля каровы. Так і людзі: яны старэюць і тады нават самі ўжо хочуць памерці — мо таму, што стаміліся, ці мо таму, што сумуюць па памерлых раней… Пасля лета заўжды выпадае снег, пасля жыцця заўсёды прыходзіць смерць. І ўсім страхам тады настае канец. Толькі мёртвых робіцца ўсё больш і больш.
Няма на складзе
Ферда Мураш — бадай, адзін з самых улюбёных сярод чэшскіх дзяцей казачных персанажаў, вядомы таксама ў шмат якіх іншых краінах. Ондржэй Сэкара прыдумаў постаць кемлівага і майстравітага мурашкі Фердынанда яшчэ на пачатку 30-х гадоў ХХ ст., і неўзабаве гэты герой зрабіўся настолькі папулярным сярод дзятвы, што казачныя аповесці пра яго пачалі выходзіць з-пад пяра Сэкары адна за адной.
Няма на складзе
Пётра Мурзёнак вядомы найперш як палымяны публіцыст і захоплены гісторык. Новая кніга адкрывае нам Мурзёнка-паэта.
Няма на складзе
Гэтую кніжку Уладзіміра Сіўчыкава склалі арыгінальныя вершы і паэтычныя наследаванні. Чытанка адрасуецца дзецям, іх мамулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўніцам.
Няма на складзе
У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэтая казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго радасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні дабра і зла, у якім кожны чалавек мусіць зрабіць цяжкі выбар. Таму што дабро хоць і мае сілу, але вызваліцца з пут зла і дамагчыся свабоды не так і лёгка.
Няма на складзе
Кнігу беларускага пісьменніка Васіля Гігевіча склалі чатыры аповесці: “Карабель”, “Марсіянскае падарожжа”, “Палтэргейст”, “Страчанае шчасце”. У іх аўтар, выкарыстоўваючы своеасаблівыя мастацкія формы, даследуе сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў Сусвеце: паводзіны звычайнага чалавека, які па няволі апынуўся ў чужым грамадстве; магчымасці найноўшых тэхналогій стварыць штучны розум, каб устанавіць дыктат над людзьмі; рэакцыя зямлян на незвычайныя бытавыя праявы, якія выкліканы кантактамі з іншапланецянамі, і іншыя.
Няма на складзе
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924—2003) увайшлі аповесці “Круглянскі мост” (1969) і “Сотнікаў” (1970).
Няма на складзе
У кнiгу казак беларускага паэта Адама Глобуса ўвайшлi творы апошнiх гадоў. Мястэчка Крутагор’е, у якiм разгортваюцца падзеi большасцi казак, у рэальным свеце больш вядомае як горад Дзяржынск з чыгуначнай станцыяй Койданава. Для тых, хто яшчэ верыць у моц друкаванага слова, варта нагадаць, што ўсе падзеi тут павыдумляныя, а ўсе супадзеннi з праўдзiвымi фактамi чыста выпадковыя.