Мастацкая літаратура
У вас есть тараканы? Нет-нет, не в квартире. В голове. Вы хорошо с ними знакомы? Может, вы даже сумели подружиться? Если так, вы — молодец, ибо проделали огромную работу над собой. А теперь представьте, что вместо своих тараканов вы начали видеть тараканов других людей. Вы сможете жить привычной жизнью или сойдёте с ума? Возможно, вы полюбите тараканов больше, чем самого близкого человека. А может быть…
Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага.
Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях.
Чытач, напэўна, заўважыць некаторыя вершы, якія не маглі б нарадзіцца на сьвет без маіх “прыгодаў”, якія прывялі мяне на апэрацыйны стол, а потым у аддзяленьне рэанімацыі, у якім, у прыватнасьці, быў напісаны верш “Між берагамі”. Ён гучаў на хвалях “Свабоды”, калі я яшчэ быў у шпіталі… У гэтым вершы — прысьвячэньне Ірыне, доктару, якая, па сутнасьці, уратавала мне жыцьцё”.
...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе.
Азбука цудоўнага дзіцячага аўтара і перакладчыка Андрэя Скурко — трэцяя ўласная кніга пісьменніка, але для маленькіх чытачоў яна можа стаць першай, галоўнай, якая дапаможа з дапамогай дасціпных вершыках вывучыць літары і навучыць складаць іх у словы. У гэтым дапамогуць і яскравыя маляўнічыя ілюстрацыі, і ўжо пазнавальны чытачам аўтарскі стыль, ягоная здольнасць знайсці з дзецьмі агульную мову.
У пятай паэтычнай кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, якія былі напісаныя ў 2017–2019 гадах. Акрамя таго, зборнік зьмяшчае шэраг перакладаў з ангельскай мовы і санскрыту.
“Прынц Каспіян” — трэцяя па ўнутранай храналогіі гісторыя з цыкла “Хронікі Нарніі”. Кніга адпавядае, як нарнійцы перамагаюць захопнікаў, якія доўгі час панавалі ў Нарніі.
«Хронікі Нарніі» – залатая класіка сусветнай літаратуры, гісторыя, любімая мільёнамі дзяцей і дарослых па ўсім свеце. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкінам (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанру фэнтэзі. Кніга «Конь і яго хлопчык» – гэта гісторыя пра прыгоды, што здарыліся ў Нарніі, Калармэне ды на землях паміж імі ў Залаты Век, калі валадарыў кароль Пітэр.
«Леў Вядзьмарка і гардэроб» – гэта першая і самая вядомая кніга з нарнійскага цыкла. У ёй апавядаецца, як чацвёра дзяцей трапілі ў чароўную краіну Нарнію, якую захапіла Белая Вядзьмарка. З дапамогай Вялікага льва Аслана, яны перамагаюць зло і становяцца каралямі ды каралевамі Нарніі.
“Цела мігдалу” – дэбютная кніга Ганны Шакель. Паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць; паэзія ў гэтым зборніку – спосаб гаварыць пра мінулае, якое не дае спакою. У вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Творы ў кнізе ствараюць цэльны наратыў, у цэнтры якога – канцэнтраваная беларуская рэфлексія над сабой і светам. Кампазіцыю кнігі трапна завяршаюць пераклады вершаў Дэвіда Герберта Лоўрэнса.
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.
Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.
зьніжка
Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неверагодныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана зʼявіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь.
Славутыя на ўвесь свет чарадзейныя казкі Шарля Пэро (1628–1703), часцей вядомыя па спрошчаных пераказах, у гэтай кнізе прапануюцца ў поўным перакладзе арыгінальнага тэксту.
зьніжка
Воляю стыхіі і лёсу Даротку заносіць далёка ад дому ў чароўную Краіну Оз. Але дзяўчынка не губляецца, знаходзіць верных сяброў і выпраўляецца па жоўтай брукаванай дарозе ў дзівосны Горад Смарагдаў да вялікага чараўніка Оза. На гэтым небяспечным шляху сяброў чакае шмат выпрабаванняў і прыгодаў. Але ці зможа магутны чараўнік выканаць ейнае запаветнае жаданне і вярнуць дзяўчынку дадому?
Пятнаццацігадовая Бася не ўяўляла, хто яна такая, пакуль у дзверы іх з мамай хаты не пастукаліся жаўнеры князя Свету. Яны вышукваюць адметных — расу, якую чамусьці вельмі не любяць звычайныя людзі. Схавацца ад пераследу можна толькі ў паселішчы сярод глухога лесу за непаслухмянай Хітрай ракой. Як толькі Бася зачыняе дзверы хаты, шляху назад для яе не застаецца…
«Эда Сноры Стурлусана», вядомая яшчэ як «Празаічная Эда» і «Малодшая Эда», — не толькі падручнік для маладых скальдаў, але і адна з галоўных крыніцаў нашых ведаў пра міфы старажытнай Скандынавіі. Кніга змяшчае чатыры класічныя раздзелы і два некананічныя і, тым самым, з’яўляецца найбольш поўным з існых перакладаў на сучасныя мовы. У дадатак зборнік утрымлівае неабходныя каментары да празаічнага тэксту і тлумачэнні ўсіх кенінгаў у паэтычных устаўках.