Календары
Няма на складзе
Насценны каляндар з акварэлямі мастачкі Марыі Каралёвай гэтым разам правядзе вас вуліцамі старога Менску, якімі мы самі ўжо не здолеем прайсці. На кожным разгорце календара — помнікі страчанай спадчыны гораду і кароткае апісанне іх гісторыі. На ніжняй палове — зручны для планавання каляндар з буйной сеткай.
Няма на складзе
акцыя
УМОВА АКЦЫІ: УМОВА АКЦЫІ: замаўляйце любых тавараў на 30 рублёў і тады можаце дадаць да сваёй замовы гэты адрыўны каляндар за 1 рубель.
Няма на складзе
Гэты каляндар-слоўнічак на 2022 на кожны дзень прапаноўвае новае беларускае слова – усяго 365 словаў. На кожнай старонцы яркая выява, слова на беларускай мове, яго пераклад на рускую і прыклад з мастацкай літаратуры.
Няма на складзе
АКЦЫЯ НА САМЫЯ АПОШНІЯ АСОБНІКІ: ЗЬНІЖКА 57%! Беларускі каляндар на 2022 год. З малюнкамі і словамі на кожны дзень.
Няма на складзе
Каляндар “365 слоў на кожны дзень” – пазітыўны каляндар на беларускай мове.
Аўтар фота – Сяргей Гапон.
Аўтар тэксту – Андрэй Горват.
На кожны дзень — сакавітае беларускае слова ад аўтара "Радзіва Прудок".
На кожны месяц — маляўнічая карцінка ад сусветна прызнанага фотамайстра, які жыве ў Крэве.
Няма на складзе
Кожны год кампанія "Будзьма беларусамі" імкнецца парадаваць аматараў беларускага слова нечым новым. Гэтым разам каляндар прысвечаны важнай тэме – экалогіі. І з яго вы даведаецеся, як па-беларуску правільна называюцца і з’явы прыроды, і птушкі, і жывёлы, і расліны, і сузор’і, і многае іншае. А яскравыя малюнкі ад мастачкі Дашы Мандзік у апрацоўцы дызайнера Анатоля Лазара будуць натхняць на экалагічна адказныя паводзіны і ствараць пазітыўную атмасферу цягам усяго году!
Няма на складзе
“Зорны час — 2” – гэта насценны каляндар на 2020 год ад рэдакцыі часопіса “Наша гісторыя”. Каляндар ілюстраваны фатаграфіямі найпрыгажэйшых беларускіх мясцінаў. Аўтар здымкаў – фотамастак Віктар Малышчыц.
Няма на складзе
“Зорны час” – гэта насценны каляндар на 2020 год ад рэдакцыі часопіса “Наша гісторыя”. Каляндар ілюстраваны фатаграфіямі найпрыгажэйшых беларускіх мясцінаў. Аўтар здымкаў – фотамастак Віктар Малышчыц.
Няма на складзе
Каляндар да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі змяшчае 12 будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР.
Няма на складзе
акцыя
Каляндар створаны паводле ілюстрацыяў Свэна Нурдквіста да кніг пра прыгоды старога Пэтсана і ягонага ката Фіндуса, якія палюбіліся і дзеткам, і бацькам усяго свету.
Няма на складзе
Новы год з календаром ад “Будзьма!” — гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік. Кожны месяц прысвечаны пэўнай тэме, больш за тое, распрацоўшчыкі парупіліся, каб гэтай тэме адпавядалі і адметныя беларускія прымаўкі на кожнай старонцы календара. Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак — каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!
Няма на складзе
Каляндар “Не маўчы па-беларуску” — гэта 366 (бо год высакосны!) сакавітых беларускіх словазлучэнняў, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на 12 тэмаў, асобнай на кожны месяц: Каляды, посуд, дом, кветкі, мэбля, адпачынак, адзенне, ураджай, канцылярскія прылады, садовы і гаспадарчы інструмент, птушкі і жамяра, ежа і пітво.
Няма на складзе
Аматараў нашага, роднага чакаюць 365 арыгінальных малюнкаў, падпісаных сакавітымі беларускімі словамі і словазлучэннямі. Кожны месяц – новая тэма і іншая прыказка.
Няма на складзе
Кампанія "Будзьма беларусамі!" працягвае свой папулярны праект — каляндар "Не маўчы па-беларуску" — і на 2018 год. Каляндар "Не маўчы па-беларуску" — гэта сакавітыя беларускія словы, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на кожны дзень. Кожны месяц адзначаны адмысловай прыказкай.
Няма на складзе
Каляндар "Не маўчы па-беларуску" — гэта сакавітыя беларускія словы, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на кожны дзень.