Казкі
Няма на складзе
Тэма гэтага нумару — нафта, газ, бензін. Унутры вы знойдзеце комікс Андрэя Скурко "Чым харчуюцца машыны", казку таленавітага 10-гадовага Мішы Сяргея "Клан нафта-гномаў", новы верш Андрэя Хадановіча, цікавыя заданні і настольную гульню. Таксама пры дапамозе QR-кодаў вы зможаце праслухаць і развучыць вясёлую песеньку "Я на трактары паеду".
Няма на складзе
Новы нумар дзіцячага часопіса "Дуду" прысвечаны самалётам. Чытачы знойдуць у ім казку Алены Масла, верш Андрэя Хадановіча, шматлікія развіваючыя заданні, а таксама змогуць праслухаць і развучыць песеньку Ганны Дрык "Я хачу пілотам стаць".
Няма на складзе
Тэма новага нумару дзіцячага часопіса "Дуду" — "Усё пра птушак".
Няма на складзе
Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неверагодныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана зʼявіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь.
Няма на складзе
Прыгожая і кранальная калядная гісторыя, якая ўмомант стала сусветным бестселерам. Нарвежская пісьменніца Мая Лундэ (Maja Lunde) разам з мастачкай Ліса Айсата (Lisa Aisato) стварылі чароўны свет, у якім знайшлося месца і цёплым пачуццям, і горкім сямейным перажыванням, і чаканню каляднага цуду, што заўсёды спраўджваецца. Любоў і сяброўства перамогуць боль ад страты — так вучыць нас гэтая гісторыя.
Няма на складзе
Тэма новага нумару дзіцячага часопіса "Дуду" — "Хто такія інжынеры?".
У нумары чытачы знойдуць комікс "Бабры-інжынеры", казку, верш, музычную старонку з песняй "Жыхары Мінска". Як заўсёды, у часопісе змешчаны шматлікія заданні для развіцця, настольная гульня і спецыяльны праект "Пластыляндыя".
Няма на складзе
Тэма гэтага нумару – карысныя выкапні.