Дзеткам

Кнігі

Часопісы і альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Кнігі

Няма на складзе
Зізюк Міхась
У кнізе пісьменніка Міхася Зізюка маленькі чытач пазнаёміцца са звычайным хлопчыкам Янкам і яго сябрамі, даведаецца пра жыццё лясных жыхароў і пра тое, чаму малако белае, як трапіць на Кудыкіну гару ды шмат іншых цікавых рэчаў. Разам з Янкам і яго сябрамі вас чакаюць незвычайныя прыгоды.
Няма на складзе
Адну з найважнейшых старонак беларускага народнага эпасу складаюць легенды — невялікія фальклорныя або літаратурныя апавяданні, у аснове якіх ляжаць аповеды пра нейкую незвычайную падзею або гераічны ўчынак выдатнага чалавека. У гэты зборнік увайшлі малавядомыя шырокаму чытачу творы, дзе падаюцца старажытныя міфалагічныя ўяўленні пра паходжанне Сусвету, Зямлі, чалавека, раслін, жывёл…
Няма на складзе
У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў, напісаныя на беларускай і расейскай мовах. Яны рэпрэзентоўваюць беларускую фантастыку, пачынаючы з XIX стагоддзя і да нашых дзён.
Няма на складзе
У першым выпуску літаратурнага альманаха “Новы Замак” Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў надрукаваныя творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Гэтую кнігу "Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменьніка" склалі сучасныя жаночыя апавяданні. Большасьць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў", большасьць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія ня маюць пакуль сваёй першай кнігі...  Наклад кнігі цалкам прададзены .