Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Анталогія сучаснай палітычнай філасофіі
0.25 руб.
Памер: 145x215 мм
Вага: 580 г

Purchase

Няма на складзе
ПеракладыФілязофіяТэхналогія (выдавецтва)Навукова-папулярная літаратура

Апісаньне

Укладанне і ўводзіны Янаша Кіша; пер. з анг. І. Карпікава, В. Лук’янава, В. Вайткевіч; пад рэд. У. Роўды. – Мінск: Тэхналогія, 1999. – 461 с. Цв. вокл. ISBN 985-6234-69-7 Кніга адлюстроўвае асноўны погляд на сучасную палітычную філасофію ў фокусе спрэчак філосафаў у англасаксонскім грамадстве. Зборнік складаецца з трох частак. Першая прэзэнтуе ліберальную тэорыю, якой яна была да публікацыі вялікага твора Джона Роўлза “Тэорыя справядлівасці”. Другая ўлучае ў сябе творы на эгалітарызме і лібертарыяскім лібералізме ад Роўлза да Дўоркіна і Экермана. І нарэшце, частка трэцяя змяшчае тэксты перфекцыянізму, фемінізму і камунітарысцкай крытыкі лібэралізму. Для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ гуманітарнага профілю, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай палітычнай філасофіяй ЗМЕСТ Падзякі Янаш Кіш. Уводзіны Частка першая Ісай Бэрлін. Дзве канцэпцыі свабоды Фрыдрых Аўгуст фон Гаек. Роўнасць, Каштоўнасць і Вартасць Рычард Гэе. Утылітарызм Рычард Гэе. Талерантнасць і фанатызм Частка другая Джон Роўлз. Асноўныя свабоды і іх прыярытэт Робэрт Нозік. Размеркавальная справядлівасць Джэн Нарвезан. Роўнасьць супраць свабоды: перавага, свабода Роналд Дўоркін. Свабода, Роўнасць, Супольнасць Брус Экерман. Навошта дыялог? Томас Нэйджэл. Маральны канфлікт і палітычная легітымнасць Частка трэцяя Джозэф Рэз. Лібералізм, аўтаномія і палітыка нейтральнага клопату Сюзэн Молер Окін. Справядлівасць і пол Майкл Уолзэр. Абароненасць і дабрабыт Алэсдэр Макінтайр. Патрыятызм: даброта ці загана? Чарлз Тэйлар. Непаразуменні ў ліберальна-камунікатарысцкай дыскусіі Кніга прысьвечаная найважнейшым праблемам жыцьця грамадзтва і чалавека ў грамадзтве. Гэта праблемы як адвечныя, так і надзённыя. Яны з новай вастрынёю паўстаюць перад кожнай эпохай і кожнай асобай. Што такое свабода і дзеля чаго яна чалавеку? Хто можа звацца асобаю, і ў чым самая каштоўнасьць чалавечай асобы? Як фармуюцца нормы маралі і ці спраўджваюцца маральныя ідэалы (накшталт кантаўскага "катэгарычнага імпэратыву")? На гэтыя няпростыя пытаньні і спрабуюць адказаць аўтары кнігі, ужо прызнаныя ў сусьветнай навуцы. Спрабуюць сьледам за вялікімі папярэднікамі, але ў сучасных рэаліях бясконца ўскладнёнага сьвету. Калі ж яны і дыскутуюць між сабой, то робяць гэта паважліва-канструктыўна, а іхныя дыскусіі набываюць значэньне навуковага дыялёгу. Таму іх адказы, бадай, найбольш заглыблёныя ў тую агульналюдзкую сфэру, якая завецца палітычнай філязофіяй. Аўтары бачаць, што іх адказы ў сваю чаргу нараджаюць новыя пытаньні, і запрашаюць нас думаць...

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

зьніжка
Багдановіч Вікторыя
Ткацкія ўзоры, змешчаныя ў гэтай кнізе, зусім не выпадковыя. Кожны з іх узяты з рэальных прыкладаў нацыянальнага традыцыйнага мастацтва. Аднак іх фрагментарнасць, незавершанасць мусіць нагадаць нам пра тое разбурэнне, якое цягам стагоддзяў перажывала нашая спадчына, традыцыя і культура і якое візуальна можна ўявіць так, быццам моль аб’ела тканае палатно. Незапоўненыя клеткі крыжаванкі – гэта “дзірачкі” ў посцілцы, якую можна “адрамантаваць” (“зацыраваць”), упісаўшы туды правільныя адказы.
Баркоўскі Павел
Папулярныя нарысы пад назвай «Логіка», напісаныя дацэнтам, кандыдатам філасофскіх навук Паўлам Баркоўскім, прызначаныя для людзей розных узростаў, якія цікавяцца адной з самых старажытных навук у гісторыі чалавецтва. Кніга можа быць карысная выкладчыкам і студэнтам філасофскіх і прыродазнаўчых спецыяльнасцяў ВНУ і ССНУ.
Харэўскі Сяргей
У кнізе вядомага гісторыка культуры, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як “параўнальнае мастацтвазнаўства”.