Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

ARCHE Пачатак. 2013. №2

Апісаньне

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2013. — 488 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка. У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь.

Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні прадмета дзяржаўнай ідэалогіі, будове лініі Сталіна, якая сведчыць аб імкненні да маніпуляцыі грамадскай думкай, ці акцэнтаванні ўвагі на падзеях XX ст.

У літаратуры можна сустрэцца з паняццем “забыццё”, якое прадугледжвае страту памяці. Ці гэты тэрмін можна ўпісаць у канцэпцыю эвалюцыі беларускай гістарычнай свядомасці? Ці можна казаць, што ў XX ст. функцыянавала беларуская калектыўная памяць? Ці можна страціць тое, чаго не адно пакаленне беларусаў не мела? Не валодала элементарнымі ўяўленнямі аб сваім мінулым, яго падзеях ці героях?

Насоўваецца безліч пытанняў. У чым заключаецца сутнасць канфлікту паміж імкненнем рэканструяваць гісторыю і імкненнем уладаў да ўніфікацыі гістарычных уяўленняў у неасавецка-панславісцкім выданні? Якія фактары нітуюць беларускую супольнасць ды цэментуюць яе ідэнтычнасць? Чым характарызуецца гістарычная ідэнтычнасць беларусаў на сённяшні дзень?

Не выклікае сумнення, што апошняе слова ў вывучэнні эвалюцыі беларускай гістарычнай свядомасці яшчэ не сказана.

(Юры Гардзееў, у уступу да нумара)


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Тэма нумару: Караткевіч. Сакрэты. Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Андрэй Акушка, Сяргей Богдан, Надзея Вусава, Наталка Бабіна, Святлана Курс, Віталь Чырвінскі, Алесь Белы, Андрэй Вашкевіч, Алесь Гаршкоў, Аляксей Ластоўскі, Філіп Какоша, Алесь Кудрыцкі ды іншыя.
Тэма гэтага нумару: Балахоўцы: Палескі паход (лістапад 1920). Аўтары нумару: Бабетэ Квінкэрт, Уладзімір Ляхоўскі, Павел Алейнікаў, Міхаіл Яраслаўцаў, Томаш Кемпа.
У гэтым нумару гістарычнага часопісу: як жыла эліта БССР; сляды магілёўскага паўстання 1661 года; як перапляталіся лёсы партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў, рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў; страшныя і вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 1990-х; 2 гістарычных коміксы і яшчэ шмат цікавага.