Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

ARCHE Пачатак. 2013. №3

Апісаньне

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2013. — 344 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: Ахвяры і каты. Паводле сваёй тэматыкі нумар з’яўляецца лагічным працягам сёлетняга першага нумара часопіса пад назвай “Паліцаі і партызаны” , то бок таксама прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.


Ужо шмат гадоў у беларускіх інтэлектуальных колах вядуцца (у тым ліку і з выхадам на шырэйшыя пласты грамадства) няспынныя дыскусіі адносна таго, кім лічыць тых беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія наважыліся ў ходзе вайны на супрацоўніцтва ў той ці іншай форме з нямецкімі акупантамі: нацыянальнымі героямі, свядомымі саўдзельнікамі ў злачынствах ці проста ахвярамі той геапалітычнай калатнечы, арэнай якой суджана было стаць у тым ліку і нашым землям незалежна ад волі іх жыхароў? Менавіта праблеме стаўлення да так званай “беларускай калабарацыі” на старонках гэтага нумара адводзіцца куды больш месца ў параўнанні з ранейшымі, у тым ліку і ў фармаце адкрытай дыскусіі на гэтую тэму.
(Аляксандр Пашкевіч, з прадмовы да нумару).



ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Кніга прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, , а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да рукапіснага аркуша з маленькай вёсачкі на ўсходзе краіны. Сабраныя разам матэрыялы адлюстроўваюць, чым жыла Беларусь, як змянялася яна ў часе і змянялася стаўленне да эміграцыі.
Шабовіч Святаслаў
Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.
Книга основана на рукописях бывшего сотрудника НКВД Иосифа Ятчени. В них он описывает свою жизнь, которая проходила на фоне ключевых событий истории. Рассказывает о службе в царских войсках и в Красной Армии, о революции 1917 года, о работе в качестве резидента спецслужб. Пишет о том, как стал чекистом, а после оказался «врагом народа», подробно повествует о методах сотрудников НКВД, пытках, которые применялись в «американке».