Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

ARCHE Пачатак. 2014. №12

Апісаньне

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск, 2014. — 752 с.

ISSN 1392-9682

Тэма нумару: Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый.

У афармленні першай старонкі вокладкі выкарыстаны фрагмент карціны “Бітва пад Оршай”, тэмпера, дубовыя дошкі, 1525—1535. Нацыянальны музей у Варшаве, інв. нум. МР 2575. Фота Пятра Лігера.

Восьмага верасня 1514 г., у дзень нараджэння Багародзіцы, наводдаль ад сталіц і магутных крэпасцей, там, дзе рэчка Крапіўна ўпадае ў Дняпро, разгарэўся бой. Летапісцы назвалі яго вялікай бітвай і адзначылі, што войскі вялікага князя маскоўскага Васілія III (пасля захопу Смаленска ён імкнуўся развіць свой поспех) пацярпелі паражэнне ад значна меншай арміі вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Арміяй Жыгімонта камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі. Дарма што ў той час беларуская зямля зведала мноства падобных баталій, менавіта бітва пад Оршай заняла адмысловае месца ў гісторыі. Праз стагоддзі сеча апынулася ў цэнтры гістарыяграфічных баталій і ператварылася ў сімвал, які адным дае сілу і натхненне, другіх — раздражняе і раніць. Беларусацэнтрычныя людзі святкуюць 8 верасня як вялікую гістарычную дату. Тыя ж, хто арыентаваны на Расію, стараюцца нават не згадваць бітву пад Оршай. (Генадзь Сагановіч, з прадмовы да нумару)


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Бартосік Зьміцер
Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя, страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя позьнесавецкай Беларусі Ўладзімера Караткевіча, а ў прыгадках пра «дачку Леніна» і Халодную сынагогу ажывае цэлы даўно зьніклы горад Менск. Заўтра ўсе гэтыя адрасы стануць аб’ектамі паломніцтва турыстаў. А пакуль пра гэта ведаеце толькі аўтар і Вы, чытач.
Шыдлоўскі Кастусь
Кніга распавядае пра захапляльную гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, ужываных чалавецтвам, які шырока выкарыстоўваўся і нашымі продкамі. У ёй асветлены малавядомыя старонкі з гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце.
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)” (Мінск, 2014). Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў.